Мары бярэзінцаў здзяйсняюцца!

Менавіта з такімі словамі зрабілі сябры шыкоўны падарунак — электрапрыстаўку для інваліднай каляскі – Паўлу Картэлю.

– Паша, спадзяёмся, наш сюрпрыз дапаможа табе быць больш мабільным, яшчэ хутчэй перамяшчацца, і не толькі па горадзе! – заўважылі прысутныя. – Уручаем табе ключы ад твайго новага “аўтамабіля”.

Не так даўно ў Viber сябры Паўла стварылі групу, дзе аб’явілі аб тым, што ўсе, хто жадае дапамагчы ў набыцці электрапрыстаўкі, можа пералічыць сродкі. І такіх неабыякавых знайшлося нямала: бізнесмены, сябры, знаёмыя, нераўнадушныя бярэзінцы…

Калі неабходная сума была сабрана, набылі падарунак. Але Павел да апошняй хвіліны нічога не ведаў!

– Для мяне гэта нечаканы, але такі прыемны сюрпрыз, – заўважыў хлопец. – Эмоцыі перапаўняюць! Дзякуй усім, хто дапамог ажыццявіць маю мару. Я вяду актыўны лад жыцця, таму пастаянна ў руху. На сваёй калясцы таксама даволі хутка перамяшчаўся па горадзе, але для гэтага неабходна было прыкладваць немалыя намаганні. А зараз мне будзе прасцей і хутчэй дабірацца на працу.

— Дзякуй усім, хто дапамог у ажыц-цяўленні мары, — заўважае з усмешкай Павел Картэль

Сябры дапамаглі Паўлу прымацаваць электрапрыстаўку да каляскі. І пад гучныя апладысменты, з каляровымі шарамі хлопец праехаў на сваім новым “аўтамабілі”!

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *