Мерапрыемствы ў рамках акцыі “Канікулы без дыма і агню” прайшлі ў дзіцячых садках

Што такое канікулы – пра гэта дашкаляты яшчэ даведаюцца! А пакуль яны ўсе лета пад наглядам выхавацеляў.

З мерапрыемствамі ў рамках акцыі “Канікулы без дыма і агню” інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях наведвае дзіцячыя садкі, каб нагадаць іх выхаванцам пра самыя важныя ў жыцці веды. І найлепшай формы навучання дзяцей, чым гульня, не знайсці. Так, ужо прайшлі мерапрыемствы з выхаванцамі ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці “Крынічка”, “Яслі-сад №7 г.Беразіно”, “Санаторны яслі-сад №1 г.Беразіно”.

Даўно вядома, што свет дзеці спасцігаюць праз гульню. Менавіта такую форму работы мы і выбіраем, каб закладваць у іх свядомасці паняцці “можна-нельга”, “бяспечна-небяспечна”. Мы тэлефануем у службу ратавання падчас гульні “Трывожны званок”, эвакуіруемся падчас гульні “Дым-агонь-вуліца”, пляскаем у далонькі, калі трэба абазначыць бяспечныя і небяспечныя прадметы ў доме.

Мерапрыемствы ў дзіцячых садках будуць працягвацца.

 Вольга Данэйка

інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *