Міліцыя ўпершыню праверыць анлайн, ці спакойна ў бярэзінскіх сем’ях

З 13 па 25 красавіка ў раёне праходзіць прафілактычная акцыя “Дом без гвалту!” Яна наладжваецца не першы раз і ставіць сваёй мэтай прыцягнуць як мага больш людзей да праблемы насілля ў сям’і, мінімізаваць наступствы правапарушэнняў, якія ўчынены на сямейна-бытавой глебе. Задзейнічаны ў акцыі не толькі вартавыя правапарадку, але і педагогі, медыкі, мясцовыя ўла-ды і грамадскія арганізацыі.
ДАВЕДКА. Штогод у Беларусі 150 чалавек, а гэта кожнае чацвёртае забойства, гінуць ад рук блізкіх людзей. Забойства караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 8 да 25 гадоў, пажыццёвым зняволеннем альбо смяротнай карай.

Сямейны гвалт у Бярэзінскім раёне

За тры месяцы 2020 года ў Бярэзінскі РАУС паступіла звыш 50 паведамленняў аб насіллі ў сям’і.
— Аб’яўлена 18 афіцыйных папярэджванняў асо-бам, якія ўчынілі злачынствы ў адносінах да членаў сям’і.
— Вынесена 11 ахоўных прадпісанняў, якія абавяз-ваюць грамадзяніна пакінуць агульнае з пацярпелым ад хатняга гвалту жылое памяшканне тэрмінам да 30 сутак.
— Узбуджана крымінальная справа па факце катавання, што пагражае вінаватай асобе штрафам.
— Адміністрацыйна пакараны 48 сямейных скандалістаў.
Даведка. Згодна з артыкулам 26 Закона «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў” органы ўнутраных спраў выносяць афіцыйныя папярэджванні асобам, якія прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці за ўчыненне правапарушэнняў у адносінах да членаў сям’і. У выпадку, калі на працягу года пасля вынясення афіцыйнага папярэджвання асоба будзе зноў прыцягнута да адказнасці за ана-лагічнае правапарушэнне, яна ставіцца на прафілактычны ўлік у міліцыі, а таксама можа атрымаць ахоўнае прадпісанне.
Ахоўным прадпісаннем грамадзяніну, у адносінах да якога яно вынесена, забараняецца:
— спрабаваць устанаўлі-ваць месца знаходжання пацярпелага ад гвалту ў сям’і, калі той хаваецца;
— наведваць пацярпелага ад насілля па-за сценамі месца сумеснага пражывання альбо знаходжання;
— мець адносіны з пацярпелым па тэлефоне альбо праз інтэрнэт.
Ахоўнае прадпісанне з пісьмовага дазволу паўналетняга грамадзяніна, пацярпелага ад гвалту ў сям’і, абавязвае крыўдзіцеля часова пакінуць агульнае для пражывання жыллё і забараняе распараджацца сумеснай маёмасцю.
Большасць сямейных скандалаў адбываецца па прычыне злоўжывання спіртным. У такім выпадку самай дзейснай мерай застаецца ізаляцыя парушальнікаў сямейнага пакою ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі. Прынамсі, туды бярэзінскія міліцыя-неры накіравалі сёлета 6 чалавек.

Як справіцца з сямейным гвалтам?

На гэты конт бярэзінскія міліцыянеры даюць некалькі карысных парад, якія дапамогуць не стаць ахвярай сямейнага насілля.
1. Калі спрэчкі альбо канфлікту не мінуць, няхай яны ўспыхнуць у пакоі, адкуль можна выйсці без перашкод і дзе не будзе небяспечных рэчаў.
2. Загадзя дамоўцеся з суседзямі, каб тыя выклікалі міліцыю, калі пачуюць крыкі з вашай кватэры.
3. Трымайце пад рукой запасныя ключы ад кватэры і машыны, каб у небяспечнай сітуацыі аператыўна пакінуць пакой і не атрымаць новых пабояў.
4. Не лішнім будзе мець пад рукой патрэбныя дакументы і грошы.
5. Загадзя дамоўцеся з сябрамі і свая- камі аб прадастаўленні часовага жылля.
6. Зрабіце ўсё магчымае, каб крыўдзіцель не знайшоў вас.
7. У крытычнай сітуацыі пакідайце дом і звяртайцеся ў міліцыю.
8. Калі вы пацярпелі ад фізічнага гвалту, абавязкова зафіксуйце пабоі. Гэта дапаможа затым пакараць злачынцу.
Дапамогу ахвярам сямейнага гвалту аказваюць дзяржаўныя ўстановы і грамадскія арганізацыі. Зараз у Беразіно ёсць пакой для часовага знаходжання ахвяр сямейнага гвалту. Там можна атрымаць псіхалагічную і іншую дапамогу ў крызіснай сітуацыі.
Для гэтага ахвярам хатняга гвалту трэба звярнуцца ў міліцыю, бальніцу альбо непасрэдна ў Бярэзінскі ТЦСАН. У крызісным пакоі створаны ўсе умовы, каб перажыць сямейную буру без пагроз для жыцця і выпрацаваць план далейшых дзеянняў.
У Беларусі дзейнічае “гарачая лінія” для пацярпелых ад хатняга гвалту — 8-801-100-8-801 (з 8.00 да 20.00 штодзённа; зварот са стацыянарнага тэлефона бясплатны). Спецыялісты “гарачай лініі” падкажуць і дапамогуць разабрацца ў сітуацыі.

Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *