Моладзь Бярэзіншчыны вызначыць лепшыя фота беларусаў у вышыванцы

БРСМ запрашае гэтым летам паўдзельнічаць у фотаконкурсе «Сэлфі & фота з вышыванкай». На выбар маладым людзям прапануюцца дзве конкурсныя катэгорыі — «Сэлфі-фота з вышыванкай» і «Традыцыйнае фота».

— Выкарыстанне нацыянальнага арнаменту ў дзяржаўнай сімволіцы, прадметах быту, элементах дэкору і адзення – неад’емная частка паўсядзённага побыту беларусаў. Сёння вышыванка карыстаецца папулярнасцю і стала не толькі паказчыкам культурнай свядомасці, але і грамадзянскай пазіцыі. Саюз мола-дзі працягвае праект «Беларусь — крыніца натхнення» и дае старт фотаконкурсу «Сэлфі & фота з вышыванкай». Ён накіраваны на вывучэнне і захаванне нацыянальных трады-цый, папулярызацыю культурнай спадчыны беларускага народа, — расказала першы сакратар РК ГА “БРСМ” Кацярына Вяргейчык.

Сэлфі-фота з вышыванкай

Алгарытм удзелу просты — пераходзьце ў insta-профіль, загружайце кадр(-ы) з хэштэгамі #сэлфізвышыванкай, #селфисвышиванкой, #дзеньвышыванкi, #деньвышиванки і ўпамінайце акаунт instagram.com/brsmby.

Традыцыйнае фота

прадугледжвае 5 намінацый, у якіх можна праявіць свае фотанавыкі:
• Фота ў вышыванцы
• Фота закаханых у вышыванцы
• Мая сям’я ў вышыванцы
• Моладзь у вышыванцы
• Вышыванка ў іншых краінах

Да 22 чэрвеня трэба адправіць конкурсныя работы на адрас itbrsm@gmail.com з адзнакай «Фотаконкурс «Сэлфі & фота з вышыванкай».

ВАЖНА! Фотакалажы і фотамантаж не дапускаюцца да ўдзелу.

Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *