Моладзь Бярэзінскага раёна далучылася да рэспубліканскага патрыятычнага праекта ”Сёстры Хатыні”

Моладзь Бярэзінскага раёна далучылася да рэспубліканскага патрыятычнага праекта ”Сестры Хатыні” па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на мемарыялах памяці спаленых вёсак у гады Вялікай Айчыннай вайны, аб’ектаў воінскай славы, абеліскаў і воінскіх пахаванняў.

Юныя актывісты навялі парадак каля помнікаў у аграгарадку Багушэвічы, вёсках Якшыцы. Галаўныя Ляды і іншых.
— Хочацца адзначыць яшчэ актыўны ўдзел у патрыятычнай акцыі школьнікаў з аграгарадка Мікулічы і СШ №2 горада, — зазначыла першы сакратар раённага камітэта ГА”БРСМ” Кацярына Аўрамчык, — якія не чакаючы майскіх свят знайшлі вольны час і навялі парадак на мемарыялах раёна. Акцыя гэта мае вялікі патрыятычны сэнс, бо прымушае нашу моладзь не забывацца пра гібель мноства беларусаў ад рук нямецкіх захопнікаў. Без гэтай памяці жыць сёння немагчыма!

НАШ КАР.
Фота РК ГА “БРСМ” .

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *