«Мы вельмі рады, што жывём у Беларусі!”

Давладхуджа Алімаў і Алфія Юсупава – шматдзетная сям’я з Паплаў. У іх пяцёра дзетак. Прыехалі ў Беларусь у 2005 годзе. “Стаж” сямейнага жыцця — 13 гадоў! У чым жа сакрэт іх сямейнага шчасця?

— Дэвіз нашай сям’і – РАЗАМ! Разам выхоўваем дзетак, разам даглядаем гаспадарку, шчыруем у агародзе, разам будуем дом, — зазначаюць Давладхуджа і Алфія.

— Магчыма, “рэцэпт” у тым, што мы імкнёмся любыя пытанні, праблемы вырашаць разам. Дэвіз нашай сям’і – РАЗАМ! Разам мы выхоўваем дзетак, разам даглядаем гаспадарку, шчыруем у агародзе, разам будуем дом, — зазначаюць Давладхуджа і Алфія.
Сам Давладхуджа не мясцовы — з Таджыкістана. Алфія – з Беларусі. Нара-дзілася ў Мінску. Бацька – ваенны, служыў у далёкім Таджыкістане. Там Алфія і пазнаёмілася з будучым мужам. У Беларусі жывуць ужо больш за 15 гадоў. У іх нават беларускае грамадзянства. Гадуюць пяцёра дзетак. Самая малодшая —
Мар’ям, ёй годзік і тры месяцы. Старэйшы Боходур перайшоў у 8 клас, Сафія – трэцякласніца. Абдулло ў наступным годзе пойдзе ў першы клас. А Мухамаду тры годзікі.
— Шчыра прызнаемся, мы рады жыць у Беларусі! Нам ёсць з чым параўноўваць. Дзяржава нам як шматдзетнай сям’і дапамагае. У нас ёсць усё: сям’я, праца, гаспадарка, агарод, дом… Але ж, вядома, каб гэта ўсё мець, неабходна шчыраваць, а не сядзець на месцы і скардзіцца на жыццё. Паплавы – ціхі, утульны, спакойны аграгарадок, дзе жывуць цудоўныя людзі. Усё побач – магазін, школа, дзіцячы садок. Над галавой – мірнае неба, няма войнаў і разрухі.
Давладхуджа шчыруе ў мясцовым сельгаспрадпрыемстве электрагазазваршчыкам. А Алфія – у дэкрэтным водпуску. Трымаюць і вялікую гаспадарку: куры, трусы, гусі, бычкі, козы… У іх і вялікі агарод, дзе вырошчваюць усю неабходную садавіну і агародніну.
— Пакуль жывём у бацькоўскім доме. Але ў хуткім часе пераедзем у вялікі ўласны, які будуем з дапамагой субсідый, што выдзяляе дзяржава шматдзетным сем’ям, — дадаюць гаспадары. – Усе разам будуем, шчыруем каля дома – марым хутчэй пераехаць! Гэта ж такое шчасце — жыць ва ўласным доме. Вялікі дзякуй дзяржаве за падтрымку! Зараз робім у нашым доме ўнутраную апрацоўку.
Адчуваецца, што гэтая сям’я – сапраўдныя руплівыя гаспадары. Сям’я, гаспадарка, праца… Дзіўлюся, як усё паспяваюць?!
— Проста мне пашчасціла з мужам, — заўважае Алфія. – Ён у нас і на працы плённа шчыруе. І з хатняй гаспадаркай спраўляецца. І дзетак дапамагае гадаваць. У нас, шчыра прызнаемся, няма падзелу на “мужчынскія” і “жаночыя” абавязкі. Усе дапамагаем адзін аднаму.
— А мне пашчасціла з жонкай, — дадае Давладхуджа. – Яна цудоўная гаспадыня! У нас дома заўсёды ўтульна і па-сямейнаму цёпла.
Кожную вольную хвіліну сям’я імкнецца праводзіць разам. Ёсць у іх, вядома ж, і любімыя святы, якіх чакаюць з нецярпеннем.
— Мы мусульмане. Галоўныя святы – Рамадан і Кубран-байрам (гэта як у беларусаў Вялікдзень). Апошні быў 31 ліпеня. Як адзначаем? Збіраемся дружнай вялікай сям’ёй. Абавязкова спецыяльная малітва. Гатуем нацыянальныя стравы, — расказваюць гаспадары.
За стравы ў гэтай шматдзетнай сям’і ў большасці адказвае Алфія. Але і Давладхуджа таксама любіць і ўмее смачна гатаваць. Ён “адказвае” за мяса: разбірае, марынуе, запякае… Дапа-магаюць гатаваць і дзеці.
— Бясспрэчна, наша шчасце – дзеці. Дзеля іх дабрабыту мы робім усё магчымае, — дзеляцца Давладхуджа і Алфія. — А галоўнае ў сям’і, як нам здаецца, гэта адзінства ў мэтах, памкненнях, быць дзвюма паловамі аднаго цэлага, каб муж быў надзейнай апорай жонкі, а жонка – мужа. Тады ў доме “паселяцца” сямейнае шчасце, дабрабыт і ўтульнасць.
— Вядома ж, не маглі прапусціць такую значную падзею для нашай краіны – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У першыя ж дні датэрміновага галасавання прыйшлі на выбарчы ўчастак.
— Прыйшоў з самага ранку, бо спяшаўся на працу, — дадае Давладхуджа. — Прагаласаваў — і хутчэй на працу! Я ў гэтым годзе ўпершыню ўдзельнічаю ў
выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Для нас, нашай сям’і, вельмі важна прагаласаваць.
А Алфія завітала на выбарчы ўчастак пад вечар. І прыйшла разам з мужам і маленькім сыночкам.
Бачна, што Давладхуджа і Алфія — сапраўдныя гаспадары. Яны не сядзяць на месцы, плённа шчыруюць, гадуюць дзетак. І ніколі не скардзяцца на жыццё.
— А чым можна быць незадаволенымі?! У нас усё для шчасця ёсць – сям’я, праца, падтрымка з боку дзяржавы… Галоўнае — цаніць гэта і не ленавацца працаваць! Іначай нічога не будзеш мець. Мы жадаем Беларусі далейшага працвітання! Каб мы і далей жылі мірна, спакойна, гадавалі дзетак, спяшаліся на працу, мацавалі дабрабыт….

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *