На баль — у масцы!

 У першы дзень лета для вучняў 9 і 11 класаў устаноў агуьнай сярэдняй адукацыі пачаліся выпускныя  экзамены.  Яны доўжыліся да 9  чэрвеня. 

 

 СПАЧАТКУ ПРА ЭКЗАМЕНЫ   

Так, дзевяцікласнікі напісалі дыктанты па беларускай і рускай мовах,  выканалі кантрольную работу па матэматыцы, а выпускнікі справіліся з пераказам па беларускай альбо рускай мове, рашылі заданні па матэматыцы, здалі вусныя экзамены па гісторыі Беларусі і замежнай мове.

Здаецца, нічога незвычайнага ў выпускной кампані няма, аднак тут варта нагадаць. што праходзіць яна ў час трэцяй хвалі пандэміі. Таму на экзаменах асаблівая ўвага надавалася пытанням папярджвання каронавірусу.

 — Усё было зроблена згодна з устаноўленымі  рэкамендацыямі, — удакладняе намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Ала Петруковіч. —  Размова ідзе аб выкананні мераў сацыяльнага дыстанцыравання сярод вучняў,  бездакорнага выкарыстання педагогамі   медыцынскіх масак і падвоенага санітарнага парадку ў памяшканнях, дзе праходзяць экзамены.  

НЕ ЗАБУДЗЬЦЕ ПРА МЕДЫЦЫНСКУЮ МАСКУ   

Не маглі не распытаць мы Алу Петруковіч і наконт вялікага школьнага балю на цэнтральнай плошчы горада. Ён ужо даўно стаў добрай традыцыяй бярэзінцаў. Аднак летась па прычыне пандэміі быў адменены. Ці плануецца выпускны баль сёлета?

— Мы намераны ў гэтым годзе ў адрозненні ад і ншых рэгіёнаў вобласці не забіраць у выпускнікоў традыцыйнае  свята, — зазначыла Ала Сяргееўна,- выпускны баль пройдзе ў чацвер, 10 чэрвеня,   у 19 гадзін. Праўда,  праграма яго будзе скарочана, бо не плануецца дыскатэка. Аднак, думаю, гэта ніяк не азмрочыць настрой выпускнікоў. Яшчэ адным новаўвядзеннем стануць абавязковы масачны  рэжым і меры сацыяльнага дыстанцыравання для гасцей свята. Праігнараваць іх ніяк нельга, бо наперадзе ў выпускнікоў адказная ўступная кампанія. А тут не да хвароб.

Варта нагадаць графік цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах у 2021 годзе: беларуская мова — 16 чэрвеня; руская мова — 18 і 19 чэрвеня; грамадазнаўства — 21 чэрвеня; матэматыка — 23 і 24 чэрвеня;

біялогія — 26 чэрвеня; замежная мова — 28 чэрвеня; хімія — 30 чэрвеня; фізіка — 2 ліпеня; гісторыя Беларусі — 4 ліпеня; геаграфія — 6 ліпеня; сусветная гісторыя (навейшы час) — 8 ліпеня.

Рэзервовыя дні правядзення цэнтралізаванага тэсціравання: 14 і 16 ліпеня — беларуская і руская мовы; 14 і 18 ліпеня — грамадазнаўства, матэматыка, біялогія, замежныя мовы, хімія, фізіка, гісторыя Беларусі, геаграфія, сусветная гісторыя навейшага часу.

Селета ўстановы агульнай сярэдняй вдукацыі заканчваюць 156 бярэзінцаў. Сярод іх 17 юнакоў і дзяўчат маюць цвёрды намер атрымаць за выдатную вучобу атэстаты асаблівага ўзору.

Мілана  ТРАПЯНОК.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *