На Бярэзіншчыне аб’яўлены вясновы месячнік

На Бярэзіншчыне аб’яўлены вясновы месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый. Мерапрыемствы праходзяць з 1 па 30 красавіка.

Падчас месячніка будуць прыведзены ў парадак вытворчыя і сацыяльныя тэрыторыі, грамадзянскія могілкі, гарадскія скверы, зоны адпачынку, тэрыторыі ўздоўж дарог і лясныя масівы. Асаблівая ўвага будзе нададзена добраўпарадкаванню помнікаў, абеліскаў, воінскіх пахаванняў і памятных месцаў. Будуць прыняты меры па ліквідацыі несанкцыянаваных звалак, уборцы сухастойных дрэў, зносе лядашчых пабудоў, ачыстцы міліярацыйных каналаў. Запланавана таксама азеляненне населеных пунктаў і ўборка прыбярэжных палос.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *