На Бярэзіншчыне пачалася масавая вакцынацыя

У Бярэзінскай ЦРБ распачаўся другі этап вакцынацыі расійскай вакцынай «Гам-КОВИД-ВАК».

Ужо прышчэплены больш за 150 бярэзінцаў. Гэта медыцынскія і сацыяльныя работнікі, педагогі.
А з 7 красавіка зрабіць прышчэпку бясплатна могуць усе жадаючыя. Для гэтага неабходна звярнуцца да ўрача-тэрапеўта альбо ўрача агульнай практыкі ў ЦРБ. А жыхарам аграгарадка Пагост і вёскі Дзмітравічы — да ўрача агульнай практыкі ўчастковых бальніц.

Таксама неабходна памятаць, што вакцынацыя праходзіць у два этапы. Другі — праз 21 дзень пасля першага.

“Гам-КОВИД-ВАК” — першая ў свеце зарэгістраваная вакцына. Яна ўваходзіць у дзясятку лепшых у спісе Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *