На Бярэзіншчыне працуе грамадская прыёмная

На мінулым тыдні ў памяшканні раённага цэнтры культуры ў адпаведнасці з устаноўленным графікам сваю работу працягвала грамадская прыёмная. Яе члены чакалі ініцыятыўных людзей з прапановамі па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Варта адзначыць, што на прыём таксама прыходзяць і тэлефануюць людзі з актуальнымі праблемамі, звяртаюцца і па кансультацыі па шэрагу пытанняў.

У суботу ў грамадскай прыёмнай прыём гамадзян вёў галоўны ўрач дзяржаўнай установы “Бярэзінскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” Вадзім Буйніцкі

Традыцыйна большасць бярэзінцаў цікавяць жыллёва-камунальныя пытанні. У мінулую сераду на іх адказвала начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва–камунальнай гаспадаркі райвыканкама Алена Лешкевіч. Да яе звярнулася па тэлефоне з пытаннем жыхарка з вуліцы Хонінава, 6 «А» горада Беразіно Марыя Іванаўна. Яе цікавіла, чаму цеплавую рэабілітацыю робяць не на ўсіх сценах жылога дома.

— Адразу заўважу, што ў доме па вуліцы Хонінава, 6 «А», праводзіцца не цеплавая рэабілітацыя будынка, а яго капітальны рамонт з элементамі мадэрнізацыі, — падкрэсліла Алена Аркадзьеўна. – Работы вядуцца ТАА “Адліда”, якое стала пераможцай перамоў па гэтым пытанні, і згодна з каштарыснай дакументацыяй, вядзе рамонт. Аб’ём запланаваных работ суаднесены з каштарыснай дакументацыяй і складае 33 тысячы рублёў.

У суботу у грамадскай прыёмнай прыём грамадзян праводзіў галоўны ўрач дзяржаўнай установы “Бярэзінскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” Вадзім Буйніцкі. Работа грамадскай прыёмнай працягнецца і на бягучым тыдні. Нагадаем, што дейнічае яна па серадах і суботах, а графік яе работы друкуецца на старонках нашай газеты. Раім бярэзінцам не ігнараваць работу камісіі, а смела звяртацца па кансультацыю альбо па злабадзённых пытаннях раёна або мікрараёна, у якім вы пражываеце.

Магчыма, у кагосьці з вас ёсць смелыя і цікавыя прапановы наконт змяненняў у існуючае заканадаўства альбо парады, як
рэальна змяніць жыццё беларусаў. Давайце разам у лепшы бок зменім наша жыццё!

Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Юліі БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *