На Бярэзіншчыне прайшоў раённы Дзень аховы працы

Своечасовае праходжанне работнікамі медыцынскіх аглядаў, захаванне нормаў пажарнай і электрабяспекі, асноўныя парушэнні, выяўленыя падчас маніторынгаў – гэтыя і іншыя пытанні разгледзелі на раённым Дні аховы працы на базе ААТ “Уша”.

Генадзій Кузняцоў звярнуў увагу на некаторыя тыповыя парушэнні. Даў рэкамендацыі па іх ліквідацыі

Распачаўся ён з наведвання машыннага двара прадпрыемства. Аб асноўных мерапрыемствах па захаванні норм па ахове працы ў ААТ “Уша” расказаў інжынер па ахове працы Віктар Фядотаў:

— Зараз даводзім да ладу кабінет па ахове працы. Там будуць размяшчацца спецыяльныя плакаты, неабходная літаратура. На камп’ютарах установім праграмы для праверкі ведаў работнікаў па ахове працы. Таксама ў сельгаспрадпрыемстве працуе мабільная група, якая ў любы час з алкатэстам (у наяўнасці 3) можа завітаць на ферму, на поле, каб праверыць работнікаў.
Правядзенне дзён аховы працы накіравана, вядома ж, на папярэджванне траўматызму на вытворчасці. Аб гэтым нагадала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Калячка, адкрываючы пленарнае пасяджэнне.

З 29 сакавіка па 28 красавіка ў Бярэзінскім раёне праходзіць абласны месячнік бяспекі ў сельскай гаспадарцы. Мерапрыемствы накіраваны на прафілактыку вытворчага траўматызму, стварэнне бяспечных умоў працы.

Аб своечасовасці праходжання медыцынскіх аглядаў, захаванні мер прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі гаварылі галоўны санітарны ўрач Вадзім Буйніцкі і загадчык паліклінікі райбальніцы Дзмітрый Відэргольд.

Акцэнтаваў увагу на бездакорным выкананні правілаў пажарнай бяспекі супрацоўнік РАНС Канстанцін Богач.

Начальнік Бярэзінскай раённай інспекцыі “Дзяржэнергагазнагляд” Генадзій Кузняцоў звярнуў увагу прысутных на
тыповыя парушэнні, што выяўляюцца падчас маніторынгаў.

Тыповыя недахопы, выяўленыя падчас маніторынгаў: парушэнне тэхнікі бяспекі пры рамонце тэхнікі, складзіраванне смецця, невыкарыстанне святлоадбівальных элементаў на прычэпах, хібы ў вядзенні дакументацыі.

– Мэта рэйдавых груп – пракантраляваць, як захоўваецца наймальнікам заканадаўства па ахове працы, – дадала галоўны спецыяліст аддзела матэрыяльна-бытавога забеспячэння ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Наталля Барысёнак.

— Вясеннія палявыя работы – напружаны час. Таму агульнымі намаганнямі мы павінны правесці пасяўную кампанію без няшчасных выпадкаў. Ахова працы павінна быць адным з прыярытэтных накірункаў ва ўсіх сферах працоўнай дзейнасці, – падвяла вынікі В. Калячка.

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *