На Бярэзіншчыне праходзяць сустрэчы кіраўніцтва раёна з працоўнымі калектывамі

Падобныя сустрэчы даюць магчымасць прадстаўнікам мясцовай улады пазнаёміцца з сітуацыяй у канкрэтным калектыве, а працаўнікам — задаць хвалюючыя пытанні і атрымаць кампетэнтныя адказы.


Так, на мінулым тыдні старшыня райвыканкама Аляксандр Бабічаў наведаў ААТ “Бярэзінскі” і “Бярэзінскі райаграсэрвіс”, а таксама Бярэзінскае ПМС.
Кіраўнік раёна пацікавіўся вынікамі фінансава-гаспадарчай дзейнасці вышэйназваных прадпрыемстваў і перспектыўнымі планамі іх развіцця, а таксама ўзроўнем аплаты працы і ўмовамі, створанымі для работнікаў. Працаўнікі ў сваю чаргу мелі магчымасць атрымаць адказы на праблемныя пытанні.

Алена МУРАЧ.
Фота аўтара і Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *