На Бярэзіншчыне распачалася сяўба яравых

Аграрыі раёна паступова распачынаюць сяўбу ранніх зерневых культур. Па стане на 8 красавіка ўжо пасеяны 1074 гектары з 3877 запланаваныхпад яравы клін.

За апошні дзень лічба прырасла на 33 гектары. Тон задаюць піянеры сёлетняй пасяўной кампаніі — механізатары ААТ “Пагосцкі”, якія ўжо пасеялі 422 гектары. На другім месцы – аграрыі ААТ “Першамайскі”, на рахунку якіх 150 гектараў. Першыя 100 гектараў ужо заняты зерневымі культурамі ў ААТ “Брадзец”, “Месціна” і СУП “АграМАЗ”.

Днямі аграрыі плануюць надаць пасяўным работам масавы характар, каб управіцца з раннімі яравымі культурамі да 15 красавіка.

Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *