На першы ўкос выйшлі ўсе 

 

Па стане на раніцу 7 чэрвеня ў раёне ўжо практычна ўсе гаспадаркі прыступілі да касавіцы.

Кармавыя ўгоддзі трэба ўбраць якасна і своечасова, каб атрымаць кармы самага высокага класу і выдатных спажывецкіх якасцей. На будучы сельскагаспадарчы год у бярэзінскіх аграрнікаў вялікія планы, ды і травастой гэтай дажджлівай вясной вымахаў нядрэнны. Таму патрабуюцца толькі асаблівае старанне і адказнасць.

І тэрміны, і якасць

У адкрытым акцыянерным таварыстве “Першамайскі” плануюць нарыхтаваць з траў першага ўкосу 5300 тон сенажу і 400 тон сена. Па словах дырэктара гаспадаркі Віктара Аўтухова, паша займае 1200 гектараў, дзе ў асноўным бабовыя і зернебабовыя культурыі і сенажаці.

— Каб атрымаць якасны запас сакавітых кармоў, трэба вытрымаць тэрміны ўборкі і закладкі кармоў, — удакладняе Віктар Мікалаевіч. — Таму мы паралельна закладваем сянаж у яміны і ў палімерную плёнку.

Спачатку якасць, затым колькасць

Уборачная плошча ў раёне пад кармы налічвае 1300 гектары. Ужо скошана 5903 гектары

альбо да 41% плану.

— Скошваем у дзень па 500 гектараў, — удакладніў намеснік начальніка райсельгасхарчу Андрэй Гусараў, — ужо нарыхтавана 507 тон сена і 17 068 тон сенажу, у тым ліку і ў палімернай плёнцы.

Сёлетняя кармавая кампанія праходзіць пад знакам падвое-най увагі да якасці кармоў. Стаўка робіцца не толькі на іх колькасць, але і спажывецкія якасці, наяўнасць карысных рэчываў, што напрамую вядзе да росту вытворчасці малака і мяса, нарошчвання даходаў сяльчан і гаспадарак раёна.

— Задача стаіць адна — убраць якасна травы, у якіх утрымліваецца максімальная колькасць бялку, — дадае Андрэй Паўлавіч. — Сёлета за студзень — красавік вытворчасць малака прырасла на 13%, у параўнанні з мінулым годам, а вось вытворчасць буйной рагатай жывелы налічвае ўсяго 88% да мінулага года. Асаблівую аддачу ад якасных кармоў атрымалі ў ААТ “Брадзец”, “Пагосцкі”,  АСП “Арэшкавічы” і некаторых іншых сельгас-прадпрыемствах.

Прырасціць малако бялком

У ААТ “Першамайскі” наадварот атрымалі прыбаўку ў вырошчванні буйной рагатай жывёлы, а вось з прадуктыўнасцю жывёлы пра-лічыліся: не хапіла ў рацыёне рагуль такога каштоўнага бялку і не пабачылі тут вялікага малака. Таму сёлета, каб выправіць мінулагоднюю памылку і пры-расціць надоі малака, пасеялі 350 гектараў канюшыны і 120 гектараў кантрыі.

І дадаткова зарабіць        на кармах

— Першы ўкос для нас толькі пачатак складаных работ па корманарыхтоўцы, — працягвае размову Віктар Мікалаевіч. -Кормаўборачная тэхніка будзе шчыраваць практычна без выхадных да позняй восені. Наракаць на гэта нашым корманарыхтоўшчыкам не даводзіцца, яны павінны назапасіць кармоў для свайго статка, ды і яшчэ зрабіць дастойны запас на продаж. Вось ужо некалькі гадоў гаспадарка паспяхова рэалізуе кармы гаспадаркам раёна і ў іншыя рэгіёны. А гэта ўжо дадатковы рубель у гаспадарчы бюджэт.

Ад касавіцы да трамбоўкі

Дзеля гэтага ў гаспадарцы маецца патрэбная тэхніка, ды і механізатары настроены рашуча. Працуюць не першы год і дакладна ведаюць, што ў корманарыхтоўцы ўсе працэсы важныя – касавіца, варушэнне, здрабненне і трамбоўка.

— Мінулыя майскія дні былі даджлівымі, — зазначаюць механізатары, — сёння яны змяніліся чэрвеньскай спякотай, а гэта значыць, без зялёнай масы не будзем.

Сёлета трэба нарыхтаваць 500 тон сена і 8300 тон сенажу.

 

Віктар Аўтухоў:

— У нашых планах мець даходы ад продажу малака і кармоў, і добра, што людзі ра-зумеюць гэта.

Рашучы настрой на працу ў механізатараў Аляксандра Астрэйкі і Ігара Абмёткі. Яны прыступаюць да скошвання травы на новым участку. Тэхніка стаіць напагатове і не павінна падвесці ў адказны момант. Ужо забялелі на палетках сімвалічныя белыя цюкі. Гэта каштоўны запас высакаякаснага сенажу з цэлага набору травяністых кармоў, які служыць для аздараўлення жывёлы пасля зімы і нарошчвання малочнага патэнцыялу.

 

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Алены ГРОМАВАЙ. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *