На планёрцы ў старшыні райвыканкама

Бездакорнае выкананне прафілактычных мер, вакцынацыя супраць каранавіруснай інфекцыі, уборка кукурузы, святкаванне Дня маці – гэтыя і іншыя тэмы былі ў цэнтры ўвагі раённай планёркі на чале са старшынёй райвыканкама Дзянісам Дзішуком.

І зноў пра вакцынацыю

Назіраецца складаная эпідэміялагічная сітуацыя. Колькасць хворых расце. А вакцынацыя пакуль не ідзе актыўнымі тэмпамі.

– Яшчэ раз нагадваю пра вакцынацыю ад каранавіруснай інфекцыі. Гэта самы надзейны сродак абароны ад хваробы, – акцэнтаваў увагу Дзяніс Дзішук. – Даказана, што нават калі чалавек і захварэе кавідам пасля прышчэпкі, то хвароба пройдзе ў больш лёгкай форме. Таму, паважаныя бярэзінцы, не падвяргайце сваё жыццё і здароўе небяспецы, прайдзіце вакцынацыю.

Маскі і дыстанцыя!

З суботы, 9 кастрычніка, уведзены абавязковы масачны рэжым! Гэта значыць, што людзі павінны выкарыстоўваць сродкі аховы органаў дыхання, захоўваць сацыяльнае дыстанцыянаванне (1-1,5 метра) ў магазінах, на пошце, у банку і іншых грамадскіх месцах, а таксама ў транспарце, нават у таксі.

– Бездакорнае захаванне масачнага рэжыму павінны кантраляваць супрацоўнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялаогіі, – заўважыў Дзяніс Ігаравіч. – На жаль, у магазінах здараецца так, што пакупнікі ходзяць без масак, а толькі перад касамі, калі аплачваюць пакупкі, іх просяць выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай аховы органаў дыхання! А неабходна пастаянна быць у масцы, каб засцерагчы і сябе, і тых, хто побач, ад вірусаў.

Са святам, паважаныя жанчыны-матулі!

14 кастрычніка – будзем адзначаць Дзень маці.

– Так, зараз у сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй не праводзяцца масавыя мерапрыемствы. Але жанчын-матуль на прадпрыемствах, ва ўстановах, арганізацыях неабходна павіншаваць.

Юлія БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *