Набліжаецца пляжны сезон

Рашэннем райвыканкама вызначаны месцы, дзе забаронена купанне.

У пералік трапілі каналы, пруды-капанкі, рэчкі Клява, Уша і Брусята, рака Бярэзіна, за выключэннем акваторыі, што прылягае да пляжнай зоны.

Купанне таксама забаронена ў азёрах паблізу вёсак Гарэнічы, Васілеўшчына, Высокая Гара, Бялавічы, Каменны Барок, Гута, Вязычын, Паложына, Міхалёва, Журоўка, аграгарадка Паплавы (за выключэннем акваторыі). Не дазваляецца купанне таксама ў вадаёмах каля ЗАТ “Клявіца”, паблізу вёсак Гацец, Вярхлёўка, у штучным возеры па вуліцы Перамогі горада.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *