На Бярэзіншчыне пачаўся месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый

Згодна з рашэннем Бярэзінскага райвыканкама ў раёне з 1 кастрычніка распачаўся месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый, які працягнецца па 31 кастрычніка.
У рамках яго прадпрыемствам, арганізацыям, установам раёна, незалежна ад форм уласнасці, і індывідуальным прадпрымальнікам рэкамендавана арганізаваць і правесці суботнікі на рабочых месцах або ажыццявіць добраўпарадкаванне вуліц, сквераў, зон масавага адпачынку, вытворчых і дваровых тэрыторый.


У план мерапрыемстваў месячніка ўключаны такія віды работ, як ліквідацыя несанкцыянаваных звалак, навядзенне парадку на зямлі, уздоўж дарог, на мехдварах і фермах, тэрыторыях прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, грамадзянскіх могілках, добраўпарадкаванне месцаў пахавання воінаў і партызан, мірных жыхароў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама азеляненне горада.
Навядзём парадак на зямлі разам!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *