Назіральнікі ад СНД прайшлі акрэдытацыю на ўчастках Бярэзінскага раёна

З самай раніцы 17 лістапада выбарчыя ўчасткі для галасавання аказаліся пад пільнай увагай назіральнікаў. Нямала прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў яшчэ загадзя былі акрэдытаваны ў такой ролі,  вялі  дзяжурствы ў час датэрміновага галасавання. А ў дзень асноўных выбараў да іх далучыліся і прадстаўнікі СНД. Усе яны адзначаюць добра арганізаваны працэс галасавання, які выключае парушэнні існуючага заканадаўства.

На здымках: назіральнік ад райкама  прафсаюза работнікаў культуры Мікіта Юр’евіч Лупач (выбарчы ўчастак №22); назіральнікі ад СНД праходзяць акрэдытацыю і сочаць за ходам галасавання на выбарчым участку № 3).

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара і Алены ГРОМАВАЙ.   

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *