Бярэзінскія выратавальнікі заклікаюць «не прапальваць жыццё»

 

 Пад такой назвай з 11 да 30 лістапада ў нашым раёне праходзіць акцыя выратавальнікаў. На гэты раз яны спяшаюцца яшчэ раз звярнуцца да аматараў курэння.

— Рызыка ўзнікнення пажару ў доме курца ў 10 разоў большая ў параўнанні з дамамі, дзе людзі не кураць наогул ці робяць гэта на вуліцы, — заўважае  інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС Вольга Данэйка. —   Акрамя таго, 80 працэнтаў выпадкаў гібелі людзей на пажарах адбываецца менавіта з-за неасцярожнасці пры курэнні.

Акцыя пройдзе ў 4 этапы. У ходзе яе работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях разам з юнымі выратавальнікамі з клуба «Сірэна» і актывістамі РК ГА «БРСМ» наладзяць розныя мерапрыемствы на  гарадскім аўтавакзале  і  прыпынках грамадскага транспарту, на прадпрыемствах горада і ў месцах з масавым знаходжаннем людзей.

 НАШ КАР. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *