Не забудзьце на дачу выпісаць раёнку!

Паважаныя чытачы, нагадваем, што вядзецца падпіска. Аб гэтым спяшаецца нагадаць бярэзінцам не толькі  наша рэдакцыя, але і яе верныя і надзейныя  партнеры —   паштальёны.         

— Я абслугоўваю вёскі Пружанка, Брыялёва, Альхоўка, Паложына, Трасцянка, Жорнаўка, Жукавец, — расказвае паштальён мотадастаўкі Алена Ясікава. – Тут нязменнай папулярнасцю карыстаецца  “Бярэзінская панарама”. Яна ж у кожным доме як свая родная, блізкая, доўгачаканая!  Таму ўпрошваць выпісаць нікога не трэба!  Чытаюць мае вяскоўцы раёнку ад першага да апошняга радка, ды і да журналістаў ставяцца як да сваіх добрых знаёмых,  давяраюць ім і заўсёды жыва абмяркоўваюць аб публікацыі. Ім дасападобы вясковая тэматыка,  матэрыялы аб цікавых людзях, раённых мерапрыемствах і падзеях. Інтарэс да раённага выдання не ведае сезона.

-У вёскі прыязджаюць дачнікі, —  удакладняе Алена. – Яны першай справай спяшаюцца аформіць падпіску на раёнку, каб разам з ёй адпачываць на свежым паветры!

 

Нагадавем, падпіску можна аформіць у паштовых аддзяленнях, паштальёнаў, грамадскага распаўсюджвальніка рэдакцыі (пошта, 2 паверх) і нават не выходзячы з дому (па папярэдняй заяўцы). Звяртайцеся па тэлефонах: 5-52-63.

 

 

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *