Не зайздросцім на замежныя пляжы…

І сапраўды, што для нас можа быць лепшым за паўднёвы бераг Бярэзіны! А яна так і прыцягвае да сябе, запрашае акунуцца ў сваіх водах, адпачыць каля стромкай гладзі. І для адпачынку на беразе рэчкі ўжо ўсё гатова.

Цэнтральным месцам адпачынку на вадзе для бярэзінцаў традыцыйна стане гарадскі пляж. Тут праведзена не толькі добраўпарадкаванне тэрыторыі і ўстаноўлены малыя архітэктурныя формы (у тым ліку раздзявалкі, навесы, прыбіральня, урны і кантэйнеры для збору смецця), праведзены абследаванне і ачыстка дна акваторыі пляжа, лабараторна даследавана рачная вада. Выратавальны пост, што размешчаны побач, забяспечаны плавальнымі сродкамі, а таксама сродкамі для аказання экстраннай медыцынскай дапамогі. На час купальнага сезона гарадскі пляж стане месцам і асаблівай увагі выратавальнікаў, супрацоўнікаў міліцыі і пракуратуры, санітарнай і іншых зацікаўленых служб, якія будуць кантраляваць захаванне грамадскага парадку і клапаціцца пра бяспеку бярэзінцаў.
Карацей кажучы, вас чакае паўнацэнны, карысны і бяспечны адпачынак.

Пакупаемся!.. А дзе можна?

Рашэннем раённага выканаўчага камітэта вызначаны месцы, дзе забаронена купанне грамадзян.

Дакумент прымаецца штогод напярэдадні чарговага купальнага сезона і накіраваны ў першую чаргу на папярэджванне гібелі людзей на вадаёмах. Пералік утрымлівае наступныя месцы: каналы, пруды-капанкі, рэчкі Клява, Уша і Брусяты на тэрыторыі раёна, рака Бярэзіна – на тэрыторыі горада і раёна ў цэлым, за выключэннем акваторыі, якая прылягае да пляжнай зоны, а таксама вызначаных і ўстаноўленых меж заплыву ў дазволеных для купання месцах.
Купанне таксама забаронена ў азёрах, якія размешчаны ў вёсках Гарэнічы, Васілеўшчына, Высокая Гара, аграгарадку Паплавы (за выключэннем акваторыі, вызначанай і абазначанай межамі заплыву ў месцы купання); азёрах, размешчаных паблізу вёсак Бялавічы, Каменны Барок, Гута, Вязычын, Паложына, Міхалёва, Журоўка. Да забароненых для купання месцаў адносяцца таксама вадасховішчы каля закрытага акцыянернага таварыства “Клявіца”, каля вёсак Гацец, Вярхлёўка, Мачаск (акрамя акваторыі, вызначанай і абазначанай мяжой заплыву ў месцы купання), штучны вадаём па вуліцы Перамогі г. Беразіно, а таксама абводнены кар’ер на тэрыторыі Капланецкага сельсавета.
Такім чынам, афіцыйна дазволенымі для купання на тэрыторыі горада і раёна названы чатыры месцы. Гэта вадаёмы ў аграгарадку Паплавы і вёсцы Мачаск (паўторымся: толькі ў вызначанай акваторыі), рэчка Бярэзіна ў раёне завулка Рачнога і гарадскі пляж (раён вуліцы Ульянава) у г. Беразіно. Акрамя таго, рашэннем райвыканкама вызначана месца адпачынку каля вады (не на вадзе!) па вуліцы Перамогі горада, каля штучнага вадаёма.

Адным з чатырох месцаў у раёне, дазво-леным для купання, з’яўляецца вадаём у в. Мачаск. Сёлета для зручнасці адпачываючых на ім сіламі работнікаў УП “АграМАЗ” праведзена добраўпа-радкаванне прылягаючай да вадаёма берагавой лініі. У межах пляжа ўстаноўлены 2 раздзявалкі, 2 навесы для адпачываючых, альтанка. Арганізатары пікніка могуць выкарыстаць мангал для прыгатавання шашлыкоў. Акваторыя пляжа ачышчана, а аналіз пробы вады паказаў, што ў ёй можна смела плаваць. Паклапаціліся арганізатары і пра чысціню наваколля, устанавіўшы скрыні для быта- вых адходаў. Ёсць адгароджанае месца для паркоўкі аўтамабіляў. Хоць і размешчаны гэты маляўнічы куток на ўскрайку раёна, ён наўрад ці застанецца без увагі бярэзінцаў, бо каля мачаскага вадаёма можна добра адпачыць сям’ёй, з задавальненнем парыбачыць (тут абяцаюць, што рыба добра бярэцца, бо возера зарыблена, праўда, плата за вылаў 5 кілаграмаў рыбы складае 20 рублёў). Ды і азёрная вада заўсёды значна цяплейшая, чым у рэчцы. Пастараліся стварыць падобныя спрыяльныя ўмовы для адпачынку на паплаўскім вадаёме і работнікі сельгасфіліяла “Здравушка-агра”

Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ і аўтара.

10 правил купания

1. Купайтесь только в специально отведенных местах, на оборудованных пляжах.
2. Не входите в воду в нетрезвом состоянии.
3. Не купайтесь в вечернее и ночное время суток.
4. Соблюдайте правила пользования лодками и другими плавательными средствами. Все они должны быть проверены инспекцией по маломерным судам и оснащены средствами спасания.
5. Не балуйтесь на воде, не пугайте других, не допускайте шалостей, связанных с нырянием и захватом купающихся. Не подавайте ложных сигналов бедствия.
6. Нельзя нырять в непроверенных местах.
7. Если не умеете плавать, заходите в воду только по пояс.
8. Не заплывайте за буйки и другие ограждения, установленные в местах для купания.
9. Находясь в воде, соблюдайте температурный режим тела, поскольку вследствие резкого перепада температуры происходят спазмы сосудов, в том числе головного мозга и сердца.
10. Купание детей должно проходить только под контролем взрослых!

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *