Немаўляткам — вышыванка

У межах рэспубліканскай маладзёжнай акцыі “Падары немаўляці вышыванку” першы сакратар РК ГА “БРСМ” Кацярына Аўрамчык завітала ў радзільнае аддзяленне райбальніцы.

Тут напярэдадні 3 ліпеня тры жанчыны сталі матулямі. У Настассі Бенедзішчук і Кацярыны Шаўцовай нарадзіліся хлопчыкі, а ў Аляксандры Болцікавай – дзяўчынка.

Кацярына павіншавала матуль са святам і ўручыла ім вышыванкі.

— Акцыя «Падары немаўляці вышыванку» — частка праекта «Беларусь — крынiца натхнення», — расказала маладзёжны лідар. — Штогод наведваем радзільнае аддзяленне, віншуем жанчын з мацярынскім шчасцем і ўручаем ім вырабы з беларускай вышыўкай, якая з’яўляецца своеасаблівым аберагальнікам для чалавека. Традыцыя ўпрыгожваць сябе, свае дамы вышыванкай дасталася нам ад продкаў і нясе ў сабе пэўны культурны код нацыі. Няхай жа маленькія грамадзяне Беларусі растуць здаровымі і шчаслівымі, сапраўднымі беларусамі.

Напярэдадні 3 ліпеня нарадзілі дзетак Настасся Бенедзішчук, Кацярына Шаўцова і Аляксандра Болцікава

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *