“Неувядающая красота” старой бабульчынай хусткі

У фае Бярэзінскага раённага цэнтра рамёстваў з 5 па 15 сакавіка працуе выстава хустак матуль і бабуль з сямейных архіваў «Неувядающая красота». Яна прымеркавана да Міжнароднага жаночага дня 8 Сакавіка і паспела яшчэ да святочнага дня ўразіць багаццем фарбаў і ўзораў старадаўняга галаўнога ўбору.

— Прэзентацыя выставы адбылася яшчэ ў мінулым годзе, — расказвае дырэктар Бярэзінскай цэнтральнай бібліятэкі Наталля Маеўская, — у рамках фальклорнага свята «Народнае гулянне “Масленіца», якое праходзіла ў культурна-гістарычным комплексе «Золотое кольцо» г. Віцебска «Двина». З таго часу выстава некалькі разоў удзельнічала ў розных мерапрыемствах у нашай краіне і за мяжой, знаходзіла жывы водгук сярод гледачоў.
— Мала хто ведае, але хустка – аберагальнік і сімвал жыцця, — зазначае супрацоўнік цэнтра рамёстваў Іна Хвашчэўская, — так лічылі некалькі пакаленняў нашых продкаў. У сучасным жыцці хустка для большасці з нас дагэтуль цёплы і шчымлівы напамін аб матулі і бабулі.
Хусткі ўвайшлі ў гардэроб модніц параўнаўча нядаўна, у XVII стагоддзі, і адразу сталі ўпадабаным упрыгожваннем багатых купчых. Толькі праз стагоддзе ў рускі лексікон увайшло персідскае слова «шаль», якім называлі вялікія ўзорыстыя хусткі. Іх у якасці падарунка дарылі нявестам, а затым перадавалі наследнікам.
У XVIII–XIX стагоддзях у Расіі пачалася масавая вытворчасць набіўных і ўзорыстых хустак. Аснову будучай прамысловасці заклалі сялянскія гаспадаркі з ручнымі ткацкімі станкамі і фарбавальнямі. На змену ручной вытворчасці прыйшлі паравыя рухавікі і набівальныя машыны, пазней сталі выкарыстоўваць залатое шыццё і фарбаваць тканіны. Вельмі хутка рускія хусткі і “шалі” трапілі на міжнародныя выставы і заслужылі славу і папулярнасць у еўрапейскіх модніц.


З 1795 года і па сённяшні дзень адзін з самых знакавых рускіх аксесуараў ствараецца на Паўлавапасадскай хусткавай мануфактуры ў Маскоўскай вобласці, дзе стварэнне кожнай хусткі займае каля трох месяцаў. У 2006 годзе фабрыку ўзнагародзілі ордэнам «Слава России» за вялікія заслугі ў захаванні і развіцці нацыянальных традыцый айчыннага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Працяглы час фонамі для хустак служыли тры колеры — чорны, бардовы і светлы, астатнія — ружовы, зялёны і блакітны — з’явіліся ўжо ў наш час. Кожная хустка, зробленая на мануфактуры, мае сваю назву, якую прыдумвае мастак. Самыя вядомыя з іх — «Аленький цветочек» і «Испанский», а таксама «Обручальное кольцо», «Посиделки», «Самарканд», «Журавушка». У наш час самы распаўсюджаны матыў — аб’ёмныя гірлянды на паўрасквітнелых бутонах і стракатыя вянкі.

Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *