Незагойная рана Чарнобылю

Да 35-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС супрацоўнікі Бярэзінскай раённай бібліятэкі прадставілі навучэнцам гімназіі рэквіем-успаміны “Незагойнаю ранай нам Чарнобыль баліць”. Паводле маналогаў ахвяраў і сведкаў трагедыі ажылі “ЧарноБылінкі”-пачуцці і адчуванні  тых, хто дакрануўся да страшнай чарнобыльскай тайны ўсёй сваёй бездапаможнай істотай. І ад дотыку гэтага такая незагойная рана… Самы шчымлівы манатог жонкі пажарнага — ліквідатара аварыі на атамнай станцыі Васіля Ігнаценкі, у гонар якога  ў райцэнтры Беразіно названа вуліца і ўсталяваны бюст героя.

Нікога  не пакінулі раўнадушнымі маналогі маленькіх ахвяраў Чарнобылю — . дзяцей  і іх шматпакутных матуль. Прыём монатэатралізацыі дазволіў у шматгалоссі памяці ажывіць укрыжаваныя Чарнобылем чалавечыя лёсы: хтосьці з-за вясельнага стала рушыў прама ў чарнобыльскае пекла, хтосьці назаўсёды пакінуў родныя мясціны ў зоне адчужэння, хтосьці праводзіў дэзактывацыю засеянай атрутным атамам мясцовасці — адпраўляў дамы і вёскі  на пахаванне, адстрэльваў у зоне свойскую жывёлу, каб пазбегнуць эпідэміі….Сёння ў свеце 440 атамных рэактараў  амаль у 30 краінах. Дастатковая колькасць, каб наступіў канец свету. 20% усіх атамных станцый стаяць у у сейсмічна  небяспечных зонах. Мерапрыемства прогучала сігналам трывогі: спыніся, чалавецтва,  на краі атамнай бездані! Юных удзельнікаў рэквіем-акцыі пачаставалі мармеладам і зефірам: цэзій дабра выводзяць менавіта гэтыя прысмакі, бо у іх шмат пектыну!

                                                     Загадчык аддзела маркетынку

                                                         Бярэзінская цэнтральнай раённай бібліятэкі

                                                     Тамара Круталевіч

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *