Незаконная здабыча рыба выяўлена падчас рэйду

Зранку ў пятніцу 8 студзеня бягучага года супрацоўнікамі Бярэзінскай МРІ падчас правядзення прыродаахоўнага рэйду на беразе ракі Бярэзіны, паблізу в. Астраўскі Перавоз, затрыманы грамадзяне А. — жыхар г. Мінска, і В. — жыхар Бярэзінскага раёна, якія ў ноч на 8 студзеня ажыццяўлялі здабычу рыбы забароненымі прыладамі рыбалоўства — дзвюма сеткамі, агульнай даўжынёй 140 м, здабыўшы пры гэтым 5 асобін розных відаў рыб, агульнай вагой 1,1 кг.

Шкода, нанесеная навакольнаму асяроддзю, склала 7 БВ або 203 рублі. Кошт незаконна здабытай рыбы склаў 11,89 рубля. У дачыненні да згаданых асоб складзены адміністрацыйныя пратаколы па ч.1 арт.15.35 КаАП Рэспублікі Беларусь, якія накіраваны ў суд Бярэзінскага раёна.

Вінаватым асобам пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічынь.

Дзмітрый ЖУКОЎСКІ,
намеснік начальніка Бярэзінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *