Па закліку сэрца

Сёлета Андрэй Цэдрык адзначаў своеасаблівы юбілей – чвэрць стагоддзя працоўнага стажу. Гэта – 25 гадоў адданасці лесу, лясной галіне, лясной справе.
Лес, сапраўды, частка яго лёсу, яго жыцця. І тое, што ён звяжа свой працоўны шлях з лесам, ведаў ужо з дзяцінства.

Ён так і гаворыць:
— Я прыйшоў сюды па закліку сэрца…

Пра лес Андрэй Савельевіч можа гаварыць бясконца, пра лясную прыгажосць, пра лясныя багацці, пра лясныя праблемы, пра яго ахову і ўзнаўленне. Здаецца, ён ведае абсалютна ўсё, што тычыцца давераных яму лясных тэрыторый. А тэрыторыя немалая – 9 тысяч 916 гектараў лясных угоддзяў.
Тут, у Любушанскім лясніцтве ДЛГУ “Бярэзінскі лясгас”, Андрэй Савельевіч шчыруе майстрам. Пад яго непасрэдным кіраўніцтвам працуюць 5 леснікоў і 4 вальшчыкі. У яго штодзённыя абавязкі ўваходзіць арганізацыя работы на майстарскім участку, адвядзенне дзялянак, лесасек, пасадка лесу, ахова працы, ён сочыць за якасцю, здзяйсняе прыёмку выкананых работ.
За добрасумленныя адносіны да абавязкаў і шматгадовую працу Андрэй Савельевіч быў удастоены нагруднага Знака Міністэрства лясной гаспадаркі “20 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь”, а таксама адзначаны шматлікімі граматамі адміністрацыі ДЛГУ “Бярэзінскі лясгас” і Мінcкага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання.

Алена ГРОМАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *