Пацягнула на «рамантыку»

«Рамантыка!» – саркастычна жартаваў галоўны герой кінастужкі «Джэнтльмены ўдачы».

На падобную «рамантыку» пацягнула раней асуджанага, непрацуючага жыхара аграгарадка Лешніца.
Яму, напэўна, вельмі карцела выпіць, а грошай зусім не было. Што рабіць – скумекаў хутка: проста выкраў бутэльку гарэлкі з вітрыны ў краме “Елизавета” і ганебна збег.

Аднак далёка збегчы не ўдалося, як і цалкам выпіць украдзенае: мужчыну аператыўна затрымалі вартавыя правапарадку.

— Зараз у адносінах да затрыманага ўзбуджана крымінальная справа па факце грабяжу, — удакладняе сітуацыю начальнік штаба раённага аддзела ўнутраных спраў Аляксей Крывянкоў. – Пакаранне яму “свеціць” даволі не рамантычнае, бо згодна з крымінальным кодэксам, злодзею пагражаюць грамадскія работы, штраф, выпраўленчыя работы на тэрмін да двух гадоў, абмежаванне свабоды на тэрмін да чатырох гадоў альбо пазбаўленне волі на такі ж тэрмін.

Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *