Падведзены вынікі спаборніцтва за 2020 год

У пятніцу, 19 сакавіка, у раённым цэнтры культуры адбудзецца ўрачыстае ўшанаванне пераможцаў раённага спаборніцтва па выніках работы за 2020 год.

Раённы выканаўчы камітэт сваім рашэннем вызначыў лепшых працаўнікоў Бярэзіншчыны ў вытворчай і сацыяльнай сферах, фотаздымкі і прозвішчы якіх будуць занесены на раённую Дошку гонару.

На раённую Дошку гонару таксама будуць занесены:

• Лепшая арганізацыя ў галіне сельскай гаспадаркі – адкрытае акцыянернае таварыства “Брадзец”;
• Лепшая арганізацыя ў сферы абслугоўвання, гандлю і грамадскага харчавання – Бярэзінскі філіял Мінскага абласнога спажывецкага таварыства;
• Лепшая ўстанова ў сацыяльнай сферы — установа аховы здароўя “Бярэзінская цэнтральная раённая бальніца”;
• Лепшая ўстанова ў галіне прамысловасці — дзяржаўнае лесагас-падарчае прадпрыемства “Бярэзінскі лясгас”;
• Лепшая ўстанова ў будаўніцтве — камунальнае даччынае ўнітарнае прадпрыемства “Упраўленне капітальнага будаўніцтва”;
• Лепшая ўстанова прыватнай формы ўласнасці – “Еўраліндэкс”.

Віншуем пераможцаў раённага спаборніцтва!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *