Падзячныя пісьмы – медыкам

Старшыня райвыканкама Дзяніс Дзішук падчас сустрэчы з калектывам Бярэзінскай ЦРБ уручыў Падзячныя пісьмы за актыўны ўдзел у рабоце аглядавых камісій па выніках за 2020 год загадчыцы Каменнаборскага ФАПа Валянціне Дзяхцяр і памочніку ўрача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе Дзмітравіцкай участковай бальніцы Юліі Мазанік.

— Заўсёды прыемна атрымліваць узнагароды. Але гэта не галоўнае! Куды важней, калі мы, члены аглядавай камісіі пры Дзмітравіцкім сельвыканкаме, зможам дапамагчы вяскоўцам справіцца з жыццёвымі цяжкасцямі, зберагчы іх ад бяды, — заўважыла Ю. Мазанік

— Выказваем вам удзячнасць за актыўны ўдзел у правядзенні супрацьпажарных аглядаў домаўладанняў і кватэр грамадзян па папярэджанні гібелі людзей ад пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, — зазначыў Дзяніс Ігаравіч. – Шчасця, здароўя і новых працоўных здзяйсненняў.

Валянціна Леанідаўна ўзначальвае Каменнаборскі ФАП з самага яго адкрыцця.

– Мы штотыдня разам з іншымі суб’ектамі прафілактыкі аглядавай камісіі Капланецкага сельвыканкама выязджаем у рэйды, — дадае В. Дзяхцяр. – І наша задача – дапамагчы кожнаму! Я працую даўно, справа, у тым ліку і ўдзел у аглядавай камісіі, прыносіць задавальненне! Люблю дапамагаць людзям

— Гэта вопытны, адказны супрацоўнік. Яе паважаюць вяскоўцы за прафесіяналізм, міласэрнасць і чуласць, — заўважыла галоўны ўрач райбальніцы Крысціна Крук. — А Юлія Уладзіміраўна – малады спецыяліст, працуе не так даўно, але ўжо добра зарэкамендавала сябе.

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *