Паклапаціцеся пра бяспеку матулі

І стварыце сваю “адкрытку бяспекі для матулі”

Гэты конкурс абвешчаны напярэдадні самага дарагога свята на на календары — Дня матулі — раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях, рэдакцыяй газеты “Бярэзінская панарама”, упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама і РК ГА “БРСМ” для бярэзінскай дзятвы.

Удзельнікам неабходна да 17.00 16 кастрычніка прадаставіць свае творчыя работы ў выглядзе паштоўкі на тэму бяспечнай жыццядзейнасці. Творчыя работы трэба прадаставіць разам з інфармацыяй аб сям’і аўтара інспектару РАНС Вользе Данэйка.

Дзіцячыя работы будуць ацэнены кожным членам журы па 10–бальнай сістэме. Лепшай стане паштоўка, якая набярэ максімальную суму балаў. Удзельнікі, што зоймуць першыя тры месцы ў кожнай узроставай групе і ў кожнай намінацыі, будуць узнагароджаны дыпломамі і падарункамі.

— Новы конкурс — выдатная магчымасць крэатыўна і ярка павіншаваць сваіх матуль са святам, — лічаць арганізатары конкурсу, — паклапаціцца аб дарагіх сэрцу людзях, нагадаўшы пры гэтым асноўныя правілы бяспекі. Ці гэта ні цудоўна!

НАШ КАР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *