Пас Аляксандру Рогаву

Юнацкая зборная Беларусі, у радах якой футбалісты не старэй за 2006 год нараджэння, пад кіраўніцтвам трэнера Дзмітрыя Караткевіча вярнулася з міжнароднага турніру ў Харватыі з бронзавымі медалямі.

Нашы юныя футбалісты выклікалі фурор: выйгралі ў напружанай барацьбе ў каманд Паўночнай Македоніі, Балгарыі, саступілі толькі гаспадарам спаборніцтва і паспяхова “вырвалі” перамогу ў літоўцаў.

Яшчэ адна футбольная зорка запалілася на Бярэзіншчыне. У белай форме — Аляксандр Рогаў

У складзе юнацкай зборнай быў і бярэзінскі юнак, былы навучэнец СШ №3 Аляксандр Рогаў. Хлапчук з маленства захапляўся футболам і ўжо з другога класа наведваў секцыю ў спартыўнай школе, дзе займаўся з трэнерам Сяргеем Булойчыкам. На рахунку Аляксандра шмат бліскучых перамог на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах. Таму ў 2019 годзе юнак быў перададзены трэнерам у Акадэмію футбола, дзе займаюцца лепшыя з лепшых юныя футбалісты краіны. На першых у сваім жыцці міжнародных спаборніцтвах бярэзінскі юнак прымаў удзел ва ўсіх гульнях і не адзін раз выратоўваў вароты ад нападу праціўніка ў якасці правага абаронцы.

Вучоба ў Акадэміі Аляксандру падабаецца, ды і выкладчыкі бачаць у ім перспектыўнага іграка нацыянальнай зборнай. Таму не за гарамі час, калі яго імя моцна загучыць са спартыўных трыбун!

Мілана ТРАПЯНОК. Фота з архіва спартыўнай школы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *