Пасадзіць сваё дрэва і ўладкаваць свой двор!

Гэтай вясной бярэзінцы маюць магчымасць прыняць актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні горада і навядзенні парадку на зямлі ў частцы пасадкі дрэў і кустоў

У рамках арганізацыі работ па веснавой пасадцы дрэў і хмызнякоў Бярэзінскай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з зацікаўленымі службамі арганізаваны збор прапаноў ад грамадзян аб пажаданых месцах пасадкі драўнінна-хмызняковай расліннасці на землях агульнага карыстання ў населеных пунктах. Прапановы па тых месцах, якія, на вашу думку, маюць патрэбу ў азеляненні, накіроўвайце ў раённую інспекцыю па адрасе: г. Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18 (каб. №15) або па тэл. 5-63-41.
Усе сабраныя прапановы будуць аператыўна прааналізаваны. Пасля гэтага грамадзян апавясцяць аб выбраных для пасадкі тэрыторыях у кожным
раёне горада або сельскага населенага пункта і датах правядзення пасадак, у тым ліку і з іх асабістым удзелам.
Прапаноўваючы жаданае месца, улічвайце, што для пасадкі драўнінна-хмызняковай расліннасці непрыдатнымі з’яўляюцца ўчасткі пад інжынернымі сеткамі, камунікацыямі, у непасрэднай блізкасці ад сцен будынкаў і збудаванняў. У выпадку немагчымасці выкарыстання выбраных грамадзянамі тэрыторый, будуць прапанаваны іншыя варыянты.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *