Патрыёт-субота для гімназістаў

З пачатку навучальнага года працягваецца традыцыя правядзення для навучэнцаў гімназіі цыкла мерапрыемстваў бібліятэчнага праекта “Культурная субота”.

Дзень 18 верасня прайшоў пад знакам патрыёт-суботы “Раўненне на землякоў” у фармаце сустрэчы трох пакаленняў: ветэранаў педагагічнай адукацыі, настаўнікаў і навучэнцаў Бярэзінскай гімназіі. Узорам для пераймання юных сучаснікаў сталі лёсы лепшых прадстаўнікоў камсамольскага пакалення, якія былі пакладзены ў аснову сустрэчы пад дэвізам “Крылатая маладосць – крылаты лёс”. Краязнаўча-дасведчаны эмацыянальны фармат дазволіў без залішняй пафаснасці адлюстраваць шматгалоссе лёсаў землякоў, прадставіць іх у канкрэтных жывых вобразах з відэапрэзентацыяй архіўных матэрыялаў.

Ажылі старонкі біяграфій: камсамольскага актывіста 20-х гадоў Івана Лескаўца, арганізатара камсамольскай ячэйкі ў вёсцы Неганічы; партызанскай сувязной Лізаветы Шугалей, адной з нямногіх адзначанай медалём “За адвагу” за аперацыю па вывядзенні 35-ці кароў, абутых у лапці, з былой калгаснай фермы ў партызанскі атрад пад носам у акупантаў, а ў мірны час — піянерважатай СШ № 1 з паўвекавым стажам; эпапея асваення цаліны Сцяпана Каленцыёнка; удзельніка Усесаюзнай камсамольскай будоўлі ў Кустанайскай вобласці, Героя Сацыялістычнай працы, заслужанага гарняка Казахскай ССР, ураджэнца в.Дзевяніца Васіля Ермаловіча. Героіку БАМа праілюстравала біяграфія Сяргея Валахановіча, які пазнаёміўся з будучай жонкай на гэтай маладзёжнай новабудоўлі. З гонарам гучалі імёны землякоў- лаўрэатаў прэміі Ленінскага камсамола: Таццяны Захожай, Ларысы Цішкевіч, Мікалая Грудзінскага.

Пра фарміраванне лідарскіх задаткаў сведчылі старонкі школьных біяграфій Надзеі Жукоўскай (Мельнік) і Людмілы Корбут (Гамеза), студэнтаў-студатрадаўцаў Віктара Лашкоўскага, Эдуарда Вернікоўскага, Ігара Жукоўскага. Узнёслую рамантыку маладзёжных фестываляў навеялі ўрыўкі з успалінаў удзельніцы Усесаюзнага фестывалю моладзі ў Маскве Ады Слабко, дэлегата ў Кішынёў з нагоды 40-годдзя камсамола Малдовы Ліліі Казырка, удзельніц ХІІ Усесаюзнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Маскве Марыны Птушко (Мурач), Валянціны Шашко (Марчанка) і Раісы Аўтоховіч, дэлегата Міжнародгана злёта моладзі СССР і ГДР Мікалая Грынкевіча.

Цікавасць выклікала рэтра-выстава дакументаў — сведак камсамольскай маладосці: дыплома аб вышэйшай адукацыі, камсамольскага білета, пасведчання аб сярэдняй адукацыі, фотаздымкаў і рэчаў 60-70 гадоў. Паэтычна-узнёслы акорд мерапрыемству надало дэкламаванне верша камсамольскага паэта Э.Асадава Людмілай Корбут, які зямлячка памятае са школьнага юнацтва. Пераемнасць пакаленняў засведчыў калектыўны фотаздымак “Мы = беларусы!”, які мае асаблівую актуальнасць з нагоды Дня народнага адзінства.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *