Паважаныя жыхары Бярэзінскага раёна! Віншуем вас з 1 Мая — святам працы!

Віншуем вас з 1 Мая — святам працы!

Першамай у нашай рэспубліцы быў і застаецца сімвалам абнаўлення, светлых надзей, узаемнай падтрымкі і згуртаванасці, глыбокай павагі да працы. У гэты дзень мы па шматгадовай традыцыі славім ветэранаў, працоўны подзвіг якіх заклаў асновы сучаснага жыцця, ушаноўваем усіх, хто добрасумленна працуе ў народнай гаспадарцы сёння, ствараючы годную будучыню краіны.

Няхай шчодрае цяпло вясновых дзён падорыць усім бадзёры, радасны настрой і надасць сіл для новых здзяйсненняў. Шчасця, радасці і ўдачы ва ўсіх пачынаннях!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Ігар Лаўрыненка,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *