Педыятрычнае аддзяленне працуе ў звычайным рэжыме

З суботы, 27 лютага, педыятрычнае аддзяленне Бярэзінскай ЦРБ працуе ў звычайным рэжыме. Зазірнём!

Да гэтага, пакуль на базе райбальніцы функцыянаваў шпіталь, менавіта ў педыятрычным аддзяленні быў арганізаваны кантактны цэнтр для медыцынскіх работнікаў. Тут апраналі спецыяльныя касцюмы, сродкі індывідуальнай аховы і ішлі дапамагаць пацыентам справіцца з хваробай. Тут для медыкаў былі створаны і камфортныя ўмовы для адпачынку.

— Бясспрэчна, і медыцынскія работнікі, і, напэўна, жыхары Бярэзіншчыны з нецярпеннем чакалі, калі ж нарэшце педыятрычнае аддзяленне зможа вярнуцца да звычайнага рэжыму работы, — зазначае галоўная медсястра райбальніцы Таццяна Ліпніцкая. – І з першых дзён адразу ж паступілі маленькія пацыенты.

Бачна, што для іх тут створаны, сапраўды, камфортныя ўмовы. Утульныя палаты, у кожнай ёсць абагравальнікі (на выпадак, калі будзе халаднавата). На дзвярах палат –малюнкі.

— Зараз плануем упрыгожыць аддзяленне і палаты малюнкамі з папулярных сярод дзетак мультфільмаў, — расказвае Таццяна Пятроўна. – Яшчэ адна задумка: стварыць выставу дзіцячых малюнкаў. Каб ім не было сумна, прапанаваць памаляваць, а затым з лепшых работ стварыць выставу.

Ёсць у аддзяленні для дзетак і цацкі, каб не сумавалі. І нават “пакой бяспекі”. На сценах – яркія плакаты з карыснай інфармацыяй на супрацьпажарную тэматыку, наклейкі на століках і табурэтачках… Тут цікава і карысна могуць праводзіць час як дзеці, так і дарослыя.

— Так, з ранняга дзяцінства дзеткі павінны вывучаць правілы бяспекі, таму мы і вырашылі стварыць такі пакой, — тлумачыць Таццяна Пятроўна. – Тут жа могуць вывучаць правілы бяспекі разам з дзецьмі і бацькі. Бо іншы раз маленькія пацыенты праходзяць лячэнне разам з татам альбо матуляй.

Увогуле ж, сам калектыў аддзялення невялікі.

Выконваючы абавязкі загадчыка педыятрычнага аддзялення, урач-педыятр Андрэй Вайцяховіч. — Парада бярэзінцам: не забывайцеся выконваць усе меры прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі, — заўважае доктар. – Абавязкова насіце маскі, дзецям маскі пажадана выкарыстоўваць з 14-гадовага ўзросту. Увогуле, паважаныя бацькі, калі ў дзіцяці назіраюцца тэмпература, кашаль, выклікайце ўрача на дом альбо звяртайцеся на прыём у паліклініку. Спецыялісты назначаць лячэнне. Калі ваша дзіця захварэла (з’явіліся насмарк, кашаль, лёгкае недамаганне), не вядзіце яго, калі ласка, у школу, дзіцячы сад. Клапаціцеся пра здароўе свайго дзіцяці, яго аднакласнікаў, выхавальнікаў, настаўнікаў

Выконвае абавязкі загадчыка педыятрычнага аддзялення малады доктар, урач-педыятр Андрэй Вайцяховіч. Ён, сапраўды, умее знайсці падыход да маленькіх пацыентаў. А гэта, як мне падаецца, даволі складана.

— Як я трапіў у медыцыну? Скончыў медыцынскі каледж, затым – універсітэт. Прыехаў па размеркаванні ў Бярэзінскую ЦРБ, адпрацаваў. Затым на некаторы час кардынальна змяніў не толькі месца праца, але і род заняткаў. Але зноў “пацягнула” ў медыцыну. І вось дзесьці каля двух гадоў працую ў райбальніцы, — расказвае Андрэй Мікалаевіч. – І мне падабаецца. Не вабяцьвялікія гарады, дзе шумна, мітусня. Даспадобы ціхае Беразіно, утульная райбальніца. У горадзе ўсё размяшчаецца кампактна, на выклікі – ездзім на машыне. І самае галоўнае – маецца добрая дыягнастычная лабараторыя.

Што ўваходзіць у мае абавязкі? Вяду прыём, езджу на выклікі, праводжу прафілактычную работу… Адным словам, дапамагаю маленькім бярэзінцам справіцца з захворваннямі. Ці стала падчас пандэміі хварэць больш дзяцей? Напэўна, не. Дзеці заўсёды хварэюць: у іх свае “традыцыйныя” хваробы. Зараз, да прыкладу, шмат у каго вірусныя захворванні, ларынгіты… Каранавірусная інфекцыя менавіта ў дзяцей дыягнастуецца рэдка. Падчас пандэміі, пакуль не працавала аддзяленне, дзяцей, вядома ж, шпіталізавалі ў бальніцу, калі ў гэтым была неабходнасць. Былі арганізаваны “дзіцячыя” палаты ў іншых аддзяленнях райбальніцы. Але як толькі пачалі працаваць у звыклым рэжыме – паступіла даволі шмат дзетак. Зараз праходзіць лячэнне 12 чалавек. А само ж аддзяленне разлічана на 15 месцаў.

Андрэй Мікалаевіч праводзіць і значную прафілактычную работу, прывучае дзетак з ранняга ўзросту клапаціцца аб сваіх здароўі. Падказвае і бацькам, як умацаваць здароўе дзетак.

— Адна з парад бацькам: апранаць дзяцей згодна з надвор’ем. Каб ім было і не холадна, і не горача, — дадае доктар. – Бясспрэчна, вялікую ролю адыгрывае і збалансаванае харчаванне. І самае галоўнае – бездакорнае выкананне назначэнняў медыкаў. Вельмі важна не займацца самалячэннем. Калі штосьці хвалюе, звяртацца на прыём, выклікаць урача на дом!

Паставой медыцынскай сястрой у аддзяленні працуе Настасся Пашкевіч. Яна — малады спецыяліст.

Паставой медыцынскай сястрой у аддзяленні працуе Настасся Пашкевіч: — Калі наша аддзяленне не працавала, я вымярала тэмпературу наведвальнікам на ўваходзе ў паліклініку. І заўважыла, што бярэзінцы не заўсёды выкарыстоўваюць сродкі індывідуальнай аховы, на- ват пры наведванні райбальніцы. Нагадаем, што ў нас дзейнічае масачны рэжым

— У мяне сястра медыцынскі работнік, таму я і вырашыла звязаць жыццё з гэтай галіной. Скончыла Барысаўскі медкаледж, — расказвае Настасся. – Працаваць няпроста, але ў прафесіі пакуль не расчаравалася. Рада, што наша аддзяленне зноў функцыянуе. Мне падабаецца шчыраваць менавіта тут, дапамагаць справіцца з захворваннямі дзеткам. Пакуль наша аддзяленне не працавала, я на ўваходзе ў паліклініку вымярала тэмпературу наведвальнікам.

Старшай медыцынскай сястрой у педыятрыі шчыруе Валянціна Букатая.

Старшая медыцынская сястра аддзялення Валянціна Букатая нядаўна адзначыла дзень нараджэння. — І быццам падарунак да свята: наша аддзяленне функцыянуе ў звычайным рэжыме. Гэта сапраўднае шчасце — вярнуцца да звыклай работы, — дадае Валянціна Васільеўна

— Працую ў аддзяленні з 1986 года! – расказвае Валянціна Васільеўна. – Спачатку была медыцынскай сястрой, а з 1997 года – старшай. Справа падабаецца, таму я з нецярпеннем чакала, калі вернемся да звычайнага рэжыму.

Калектыў не хавае радасці, што аддзяленне вярнулася да звычайнага рэжыму

Нядаўна Валянціна Васільеўна адзначыла дзень нараджэння. І так супала, што і педыятрычнае аддзяленне адкрылі.

— Гэта для мяне быў самы дарагі падарунак, — дадае жанчына. — І да дня нараджэння, і да 8 Сакавіка. Я сумавала без маленькіх пацыентаў, калег. І без сваёй звыклай работы. Пакуль аддзяленне не працавала, мне давялося, можна сказаць, асвоіць новую прафесію. Было складана прывыкнуць да новых абавязкаў. Я ж усё жыццё працую з дзеткамі, а тут давялося і з дарослымі пацыентамі. Зараз мы зноў аказваем дапамогу маленькім пацыентам. Бывае няпроста, але разам, дружнай камандай спраўляемся з усімі цяжкасцямі.

Для дзетак у аддзяленні створаны камфортныя ўмовы. Ёсць нават “пакой бяспекі”

У педыятрычным аддзя-ленні кідаецца ў вочы вялікі, рознакаляровы стэнд. Тут змяшчаецца інфармацыя па распарадку дня маленькіх пацыентаў.

У тэму

На базе райбальніцы ўжо не функцыянуе шпіталь: усе аддзяленні працуюць у звычайным рэжыме. Але, гэта не значыць, што трэба забываць пра меры прафілактыкі “кароны”. Неабходна захоўваць масачны рэжым у месцах масавага знаходжання людзей.

У паліклініцы кожнаму наведвальніку вымяраюць тэмпературу цела. Для пацыентаў з павышанай – арганізаваны асобны ўваход.

Таксама нагадаем, што лепшая прафілактыка захворвання – вакцынацыя. Зараз вядзецца запіс жадаючых зрабіць прышчэпку ад каранавіруснай інфекцыі. За больш падрабязнай інфармацыяй па імунізацыі насельніцтва звяртайцеся да загадчыка паліклінікі па тэлефоне 5-56-26.

Юлія БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *