Перамаглі лепшыя

На базе Дзмітравіцкага лясніцтва прайшоў агляд-конкурс прафесійнага майстэрства вальшчыкаў лесу Бярэзінскага лясгаса.

У спаборніцтве ад кожнага структурнага падраздзялення прымалі ўдзел тры вальшчыкі лесу і юніёр.

Прафесійнае майстэрства ўдзельнікі дэманстравалі ў наступных відах аперацый: “валка дрэва”, “мантаж ланцуга”, “распілоўка”, “абразанне сукоў”. У выніку прызавыя месцы ў агульнакамандным заліку размеркаваліся наступным чынам: 1 месца заваявала каманда Пагосцкага лясніцтва, 2 месца заняла каманда Любушанскага і 3 месца — Ушанскага лясніцтва.

У асабістым заліку вылучыліся майстры сваёй справы: Сяргей Шкудроў – вальшчык Пагосцкага лясніцтва, Юрый Несцяровіч — вальшчык Любушанскага лясніцтва, ляснічы Ушанскага лясніцтва Іван Лукашэвіч, Іван Сіняк – вальшчык Дзмітравіцкага лясніцтва, Сяргей Дубовік – вальшчык Арэшкавіцкага лясніцтва, ляснік Пагосцкага лясніцтва Пётр Савасціёнак і інш.

Выдатнае майстэрства паказалі Іван Сіняк, Сяргей Дубовік і Пётр Савасціёнак

Таксама ў мерапрыемстве прынялі ўдзел каманды з Чэрвеньскага і Бялыніцкага лясгасаў.

— Спаборніцтвы праводзяцца для павышэння майстэрства вальшчыкаў, распаўсюджвання перадавога вопыту на лесасечных работах, павышэння прэстыжу прафесіі, — гаворыць інжынер па ахове працы Бярэзінскага лясгаса Дзмітрый Апанасёнак. – Мерапрыемства традыцыйнае, выключэннем стаў толькі мінулы год у сувязі с пандэмічнай сітуацыяй.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара і Віталія УМІНСКАГА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *