Пераможца рэдакцыйнага розыгрышу — падпісчыца раёнкі Вера Данэйка

Адной з першых да нас у рэдакцыю завітала Вера Данэйка.

Адной з першых да нас у рэдакцыю завітала Вера Данэйка. — Нечакана, што і я сярод пераможцаў! Дзякуй за такі прыемны падарунак. Выпісваю газету вельмі даўно, яшчэ калі яна мела назву “Сцяг Леніна”. Памятаю і тагачасных таленавітых журналістаў: Гертруду Шчур, Ніну Федаровіч! Іх артыкулы “грэлі” душу. Бачу, як газета з часам змяняецца. Матэрыялы цікавыя, насычаныя інфармацыяй. Асабліва падабаюцца матэрыялы пра медыцынскіх работнікаў, выратавальнікаў, міліцыянераў, адным словам, людзей, якія адказваюць за наша здароўе, бяспечнае жыццё. Падабаюцца рубрыкі: “Дзякуй медыкам”, “Ваша бяспека”, тэматычныя старонкі: “COVID-19”: толькі правераная інфармацыя”, “Служба выратавання”. Жадаю калектыву газеты поспехаў, творчага натхнення і асабістага шчасця!

— Нечакана, што і я сярод пераможцаў! Дзякуй за такі прыемны падарунак. Выпісваю газету вельмі даўно, яшчэ калі яна мела назву “Сцяг Леніна”. Памятаю і тагачасных таленавітых журналістаў: Гертруду Шчур, Ніну Федаровіч! Іх артыкулы “грэлі” душу. Бачу, як газета з часам змяняецца. Матэрыялы цікавыя, насычаныя інфармацыяй. Асабліва падабаюцца матэрыялы пра медыцынскіх работнікаў, выратавальнікаў, міліцыянераў, адным словам, людзей, якія адказваюць за наша здароўе, бяспечнае жыццё. Падабаюцца рубрыкі: “Дзякуй медыкам”, “Ваша бяспека”, тэматычныя старонкі: “COVID-19”: толькі правераная інфармацыя”, “Служба выратавання”. Жадаю калектыву газеты поспехаў, творчага натхнення і асабістага шчасця!
Адной з першых да нас завітала Вера Данэйка.

— Газету выпісваю пастаянна і ўжо не адзін дзясятак гадоў. Заўсёды на тры месяцы альбо паўгоддзе. І тут такая нечаканасць, тэлефануе дачка Вольга: я сярод пераможцаў розыгрышу. Вельмі прыемна! Дзякуй.

Аказваецца, Вера Сцяпанаўна не мясцовая. Прыехала на Бярэзіншчыну з Горацкага раёна. І вось ужо амаль паўвека (у чэрвені будзе 45 гадоў) пражывае ў Беразіно.

— Ведаеце, жыццё на Бярэзіншчыне непарыўна звязана з вуліцай Піянерскай. Тут я ўпершыню ступіла на зямлю бярэзінскую. Прыехала сюды на працу пасля заканчэння тэхнікума кааперацыі. І зараз жыву на гэтай вуліцы, — заўважае Вера Сцяпанаўна.

Амаль усё жыццё адпрацавала жанчына прадаўцом у Доме гандлю.

— Праца была не з лёгкіх. Асабліва складана было працаваць у 90-ыя гады, калі адчуваўся дэфіцыт тавараў. Памятаю, якія чэргі былі ў магазіне, а набыць людзі нічога не маглі. Зараз жа, паглядзіце, колькі ў Беразіно магазінаў: тавары на любы кошт і густ. Радуюся! А тады мы маглі аб гэтым толькі марыць.

Вера Данэйка – шматдзетная матуля. У яе тры дачушкі — Вольга, Таццяна, Кацярына і сын Андрэй. Прычым Кацярына і Андрэй – двайняты.

— Муж рана пайшоў з жыцця, таму прыходзілася шмат працаваць, каб “падняць” дзяцей. Але яны ў мяне малайцы. Заўсёды дапамагалі мне, з дзяцінства прывучаны да працы. А таксама добра вучыліся: ва ўсіх ёсць вышэйшая адукацыя. Што галоўнае  ў выхаванні? Я заўсёды імкнулася данесці да дзяцей мудрыя парады на ўсё жыццё: вучыла жыць па справядлівасці. Але выхоўвала і ў строгасці. Іначай – не магла б з імі справіцца адна. Але не павышала голас, проста ўпэўнена, з “металам” у голасе іншы раз размаўляла з імі. Бо калі крычаць, яны ніколі не будуць слухацца, не будзе ніякага аўтарытэту. Патрэбна натхняць дзяцей на перамогі!

Увогуле, я чалавек нераўнадушны, не магу спакойна глядзець, як бацькі крычаць на дзяцей. Іншы раз на вуліцы бачу, як матуля павышаным тонам размаўляе з сыночкам ці дачушкай, раблю заўвагу. Бо біць дзяцей, крычаць – ні ў якім разе нельга!
Вера Сцяпанаўна і шматдзетная бабуля: чацвёра ўнукаў і адна ўнучка. Ілья, Даніэль, Крысціян, Эма і Ян.

— Дапамагаю і ў выхаванні ўнукаў. Хочацца ж, каб і яны выраслі дастойнымі людзьмі, як і дзеці, — дадае жанчына.

Вера Данэйка — усебакова развіты чалавек. З задавальненнем іграе на баяне.

— Мой дзядзька быў добрым музыкантам, таму, напэўна, ад яго на генетычным узроўні і перадаўся мне гэты талент, — заўважае жанчына. – Я не прафесійна, вядома ж, але іграць таксама ўмею. І мне гэта падабаецца. Люблю і літаратуру. Асабліва кранаюць душу вершы Амара Хайяма ў перакладзе на рускую мову. Чытаеш радкі, а ў іх усё наша жыццё.

Таксама ў вольны час жанчына любіць пачытаць перыядычныя выданні.

— З нецярпеннем чакаю “Бярэзінскую панараму” ў сераду і суботу. Што чытаю ў першую чаргу? Ведаеце, заўсёды з павагай стаўлюся да медыцынскіх работнікаў, выратавальнікаў, газавікоў, міліцыянераў, камунальнікаў, энергетыкаў, адным словам, людзей, што клапоцяцца, каб наша жыццё было здаровым і бяспечным! Таму ў раёнцы спачатку чытаю артыкулы пра іх. Люблю разглядаць і фотаздымкі ў газеце, знаходзіць знаёмыя вочы, — заўважае Вера Сцяпанаўна. – Я ж на Бярэзіншчыне ўжо даўно, многіх ведаю. Іншы раз чытаю артыкул пра знаёмага, а быццам гляджу на чалавека з іншага боку.

Цікаўлюся і сельскай гаспадаркай. Я ж сама раней трымала вялікую гаспадарку. Зараз – ужо не. Але агарод ёсць. Вырошчваю ўсё неабходнае. Асабліва смачныя атрымліваюцца буракі. У мяне проста ёсць невялікі сакрэт: “падліваю” іх падсоленай вадой. І яны ўраджаюцца салодзенькімі, смачненькімі.

Так, нават на пенсіі Веры Сцяпанаўне няма калі сумаваць. Яна не любіць сядзець на адным месцы. Прачынаецца вельмі рана.

— І пайшла працаваць, заўсёды ёсць занятак. Пачысціла снег, прыгатавала ежу, прыбралася дома. Пачытала кнігі, газеты. Люблю глядзець і фільмы. Асабліва савецкія – “Семнадцать мгновений весны”, глядзіш, быццам перажываеш з героямі той перыяд. Любімы акцёр – прыгажун Вячаслаў Ціханаў. У яго, напэўна, былі закаханыя ўсе жанчыны савецкіх часоў. Люблю глядзець і некаторыя сучасныя фільмы, але не ўсе. Падабаюцца і дакументальныя. Асабліва кранаюць фільмы пра вайну. Пачынаю плакаць. Мой тата быў вязнем канцлагера (у 17 гадоў трапіў). Цудам застаўся жывы. Затым працаваў настаўнікам – выкладаў ваенную справу і фізкультуру. Менавіта ад яго мне перадаўся мужны, “баявы” характар. Ён вучыў ніколі не здавацца, не падаць духам, а змагацца, пераадольваць любыя цяжкасці. Ён дапамог нам (а ў сям’і было 4 дзяцей) авалодаць рознымі відамі спорту. Я ўдзячна яму за ўсё, што ў мяне ёсць. Усё, чаму навучыў тата, імкнулася перадаць дзецям, зараз – унукам. Бо яны — маё галоўнае шчасце і багацце!

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *