Першыя тоны бярозавіку Бярэзінскага лясгаса

У лясніцтвах Бярэзінскага лясгаса пачалі нарыхтоўку бярозавага соку. Так, з 1 па 7 красавіка былі сабраны першыя 70 тон.

Ляснік Ушанскага лясніцтва Руслан Пянкрат штогод займаецца нарыхтоўкай бярозавага соку.

Першая машына экалагічна чыстай бярэзінскай прадукцыі была адпраўлена на перапрацоўчае прадпрыемства леса-водамі Багушэвіцкага лясніцтва.

Дарэчы, на заводы бярозавы сок будуць пастаўляць тры лясніцтвы: Ушанскае, Багушэвіцкае і Любушанскае.

Да таго ж, кожны жыхар Бярэзіншчыны, жадаючы набыць сок для сябе і сваёй сям’і, можа звярнуцца ў любое з дзесяці лясніцтваў лясгаса.

Па словах спецыялістаў, сёлетняя снежная зіма прывяла да павышэння ўзроўню грунтовых вод. Калі сярэднясутачная тэмпература не перавысіць 10 градусаў цяпла, а ўначы абыдзецца без замаразкаў, рух соку захаваецца яшчэ надоўга.

Алена ГРОМАВА, фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *