Пра мядзведжую цыбулю

З пачатку красавіка і да канца мая на рынках і ў несанкцыянаваных месцах продажаў можна сустрэць гандляроў рэдкай зелянінай, якая мае знешняе падабенства з ландышам, а па гусце нагадвае часнок. Гэта мядзведжая цыбуля. У народзе яна мае некалькі назваў — чарамша, пераможны лук, дзікі часнок. Расліна занесена ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і яе збор забаронены.

Цыбуля мядзведжая — шматгадовая расліна, якая расце ў вільготных месцах звычайна каля крыніцы, у цяністых малапарушаных шыракалістых лясах. Расце вялікімі групамі, утвараючы суцэльныя шырокія плантацыі вышынёй 30-40 см. У Беларусі гэты від часцей за ўсё сустракаецца ў заходніх і цэнтральных абласцях.

У выніку антрапагеннага ўздзеяння прыдатных месцаў для існавання папуляцый мядзведжай цыбулі ў Беларусі няшмат. Гэты від вельмі ўразлівы для ўсякага роду ўмяшанняў, такіх як высечка лесу, меліярацыя і г.д. Негатыўны ўплыў на размнажэнне гэтай расліны аказвае таксама зрэзка лісцяў і вытоптванне ў працэсе нарыхтоўкі.

За самавольнае адабранне або знішчэнне дзікарослых раслін, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу, і іх частак прадугледжаны штраф у адпаведнасці з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь.
Толькі цывілізаваныя адносіны да ўзятых пад ахову раслін дазволяць ім у будучыні стаць звычайнымі відамі!

Дзіна ЕРМАЛОВІЧ,
галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *