“Праяўляйце жыццёвую мудрасць і не парушайце законы!”

З калектывам Бярэзінскага лясгаса ў межах адзінага Дня інфармавання правялі сустрэчу начальнік аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Мінскай абласной пракуратуры Аляксандр Ганчар, пракурор Бярэзінскага раёна Дзмітрый Макарэвіч, дырэктар лясгаса Сяргей Чэмка.

Сустрэчу з калектывам Бярэзінскага лясгаса правялі пракурор Бярэзінскага раёна Дзмітрый Макарэвіч, начальнік аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Мінскай абласной пракуратуры Аляксандр Ганчар, дырэктар лясгаса Сяргей Чэмка

Напачатку сустрэчы А. Ганчар расказаў пра вынікі работы Мінскай абласной пракуратуры за мінулы год.

— Перш за ўсё, — заўважыў Аляксандр Аляксандравіч, — па выніках работы за мінулы год, на тэрыторыі вобласці скарацілася агульная колькасць злачынстваў і правапарушэнняў. У той жа час, на жаль, павялічылася колькасць крадзяжоў шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі, у першую чаргу, з выкарыстаннем банкаўскіх картак. Таму хочацца яшчэ раз нагадаць: ніколі, ні пры якіх абставінах не паведамляйце іншым людзям вашы пашпартныя дадзеныя, нумар банкаўскай карты.

Яшчэ адна тэма, якую абмеркавалі прысутныя – абноўлены Кодэкс аб адміністрацыйнай адказнасці.

— З 1 сакавіка ўступіў у сілу абноўлены Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, — заўважыў А. Ганчар. – У ім значная ўвага адведзена прафілактычнай рабоце. Вызначаны катэгорыі адміністрацыйных правапарушэнняў. А гэта: адміністрацыйная правіннасць, значнае правапарушэнне, грубае правапарушэнне. Змянілася і адказнасць за правапарушэнні.

Прысутныя на сустрэчы маглі задаць пытанні, якія іх хвалююць

Да прыкладу, абраза службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў цягне накладанне штрафу ў памеры ад 20 да 30 базавых велічынь. Тое ж дзеянне, учыненае ў публічных выступленнях, СМІ, у сетцы Інтэрнэт — ад 10 да 200 базавых велічынь, ці грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.

Караецца і непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых абавязкаў. За парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў і гэтак далей – удзельнікам накладаецца штраф у памеры да 100 базавых велічынь, грамадскія работы або адміністрацыйны арышт.

А вось арганізатары такіх мерапрыемстваў атрымаюць штраф ад 20 да 150 базавых велічынь, грамадскія працы або арышт. Юрыдычныя асобы — ад 20 да 200 базавых велічынь. За такія ж дзеянні, учыненыя паўторна, — пакаранне больш строгае. Акрамя гэтага, узмоцнены меры ўздзеяння за парушэнне правілаў дарожнага руху, звязаныя з удзелам у пратэстных акцыях, напрыклад, падача гукавога сігналу з парушэннем устаноўленых правілаў і блакіроўка дарог.

— Маё пажаданне вам — заўсёды праяўляйце жыццёвую мудрасць, заўсёды думайце аб тым, што робіце, і не парушайце законы, — падвёў вынікі сустрэчы А. Ганчар.

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *