Прэзідэнт прысудзіў прэміі «За духоўнае адраджэнне» і спецпрэміі дзеячам культуры і мастацтва

Па выніках 2019 года прысуджаны пяць прэмій «За духоўнае адраджэнне».
За выдатныя дасягненні ў сферы прафесійнага мастацтва, народнай і аматарскай мастацкай творчасці, навучання і патрыятычнага выхавання творчай моладзі, дабрачыннай дзейнасці, якія атрымалі грамадскае прызнанне, прысуджаны 10 спецыяльных прэмій Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва

За создание фундаментального картографического издания «Большой исторический атлас Беларуси» премии «За духовное возврождение» удостоена главный редактор РУП «Белкартография» Галина Ляхова

Калектыў установы культуры «Музей «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва» ўдастоены спецпрэміі за стварэнне экспазіцыі Музея гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча і правядзенне маштабных выставачных праектаў «Восіп Цадкін. Вяртанне», «Аляксандр Родчанка».
За стварэнне серыі дакументальных фільмаў «Хроніка Мінскага гета» спецыяльнай прэміяй адзначаны аўтарскі калектыў у складзе намесніка загадчыка аддзела дырэкцыі інфармацыі ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» Барыса Герстэна, дырэктара ПВУП «Майстэрня Уладзіміра Бокуна» Уладзіміра Бокуна, рэжысёра-пастаноўшчыка ПВУП «Майстэрня Уладзіміра Бокуна» Уладзіміра Луцкага.
Спецыяльнай прэміі ўдастоены заслужаны аматар-скі калектыў Беларусі сімфанічны аркестр УА «Ма-ладзечанскі дзяржаўны му-
зычны каледж імя М.К. Агінскага» за вялікі ўклад у выхаванне творчай моладзі і рэалізацыю культурных праектаў. Высокай узнагародай адзначаны калектыў Брэсцкага гарадскога цэнтра культуры за выдатныя дасягненні ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, правядзенне маштабных мерапрыемстваў, прысвечаных 1000-годдзю горада Брэста, і рэалізацыю міждзяржаўнай праграмы «Брэст — культурная сталіца Садружнасці-2019».
Калектыву Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыё-кампаніі Рэспублікі Беларусь спецыяльная прэмія прысуджана за рэалізацыю творчых праектаў, якія пазітыўна прадстаўляюць нацыянальную культуру ў Беларусі і за мяжой, значны ўклад у выхаванне творчай моладзі.
Спецпрэміяй адзначаны і калектыў Іўеўскага цэнтра культуры і адпачынку за значны ўклад у развіццё народнай творчасці і рэа-лізацыю праекта «Іўеўскі каларыт».
За распрацоўку і рэалізацыю творчай канцэпцыі маштабных цырымоній адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў 2019 года спецыяльная прэмія прысуджана аўтарскаму калектыву ў складзе народнага артыста Расіі Ігара Крутога, рэжысёра-пастаноўшчыка, заснавальніка кампаніі Sechenov.com Аляксея Сечанава, мастацкага кіраўніка прадзюсарскага цэнтра «Арт-мажор» Беларускага дзяр-жаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Аляк-сандра Вавілава.
Ваенна-патрыятычны цэнтр спецыяльнай падрыхтоўкі для дапрызыўнай моладзі «Скіф» удастоены спецпрэміі за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі.
Заслужаны аматарскі калектыў фальклорны ансамбль «Дударыкі» гімназіі нумар 14 горада Мінска адзначаны высокай узнагародай за выдатныя дасягненні ў галіне аматарскага мастацтва.
За мазаічнае афармленне алтарнай часткі храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых, спецыяльнай прэміі ўдастоены аўтарскі калектыў у складзе дацэнта кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Дзяніса Чубукова, майстра вытворчага навучання гэтай кафедры Кірыла Ор-
сіка, індывідуальнага прадпрымальніка, члена Беларускага саюза мастакоў Аляўціны Башкатавай.

Па інфармацыі БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *