Прыём грамадзян у Бярэзінскім сельвыканкаме

У Бярэзінскім сельвыканкаме прыём грамадзян правяла начальнік аддзела матэрыяльна-бытавога забеспячэння і працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Барауля.

На пытанні бярэзінцаў адказвалі начальнік аддзела матэрыяльна-бытавога забеспячэння і працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Барауля і спецыяліст Бярэзінскага сельвыканкама Валянціна Байдалюк

— Згодна з графікам, праводзім выязныя прыёмы грамадзян у кожным сельвыканкаме, — патлумачыла Наталля Міхайлаўна. – У большасці пытанні, якія ўзнімаюцца, традыцыйныя. Якія дакументы неабходна сабраць, каб атрымаць дапамогу на дзетак, бясплатныя прадукты харчавання для немаўлятак. А ў апошні час самы папулярны зварот: “Як датэрмінова распарадзіцца сямейным капіталам?” Нагадаем, з 2020 года сямейны капітал можна выкарыстоўваць датэрмінова. Больш за 80 сем’яў нашага раёна ўжо скарысталіся такой магчымасцю. Сродкі можна расходаваць на паляпшэнне жыллёвых умоў, адукацыю, медыцынскія паслугі.

На ўсе пытанні, якія паступаюць падчас сустрэч, вядома ж, даём адказы, калі не можам вырашыць адразу – бяром на кантроль.

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *