У Бярэзінскім раёне пачаў рэалізоўвацца гуманітарны праект “Ближе к цели”. Падрабязнасці тут

У Бярэзінскім раёне пачаў рэалізоўвацца гуманітарны праект “Ближе к цели”, распрацаваны тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Што ён сабой уяўляе, якая асноўная мэта? Аб гэтым мы пагутарылі з дырэктарам тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аленай Данатасаўнай Жолудзевай:

— У межах рэалізацыі Падпраграмы 4 «Безбар’ернае асяроддзе жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых людзей» Дзяржаўнай праграмы «Аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады» мы распрацавалі гуманітарны праект “Ближе к цели”.
Яго галоўная мэта — паляпшэнне якасці жыцця людзей з абмежаванымі магчымасцямі і стварэнне ўмоў для безбар’ернага доступу да аб’ектаў сацыяльнай сферы. Рэалізацыя запланавана на 2019-2020 гады.


У задачы праекта ўваходзіць рэканструкцыя пандуса ў нашым цэнтры, закупка і ўстаноўка спецыяльнага пад’ёмнага прыстасаван-ня ў жылым будынку, дзе пражывае чалавек з абмежаванымі магчымасцямі. Для гэтага неабходна затраціць 22500 рублёў. У фі-нансаванні пагадзіўся ўдзельнічаць фонд «Добра тут», які з’яўляецца прадстаўніком Ірланд-скай дабрачыннай арганізацыі “Барренский Чернобыльский проект”.
Але ён, на жаль, не можа цалкам прафінансаваць наш праект, таму мы працягваем шукаць спонсараў.
Спадзяёмся, што ўсё з запланаванага ўдасца рэалізаваць. Бо, галоўнае ж, каб людзі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця не былі адмежаванымі ад навакольнага асяроддзя, не сядзелі ў чатырох сценах, а маглі без перашкод выходзіць на вуліцу, дабірацца да аб’ектаў сацыяльнай значнасці.
Нагадаем, што ў нашым цэнтры працуе аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў. Яго з задавальненнем наведваюць людзі з абмежаванымі магчы-масцямі – інваліды І і ІІ груп ва ўзросце ад 18 да 40 гадоў. Яны займаюцца ў гуртках па інтарэсах, рэабілітацыйных майстэрнях, наведваюць бібліятэку, раённыя мерапрыемствы.

Юлія БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *