Рэйдавая група абласных прафсаюзаў наведала Бярэзінскі раён

Рэйдавая група Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў правяла маніторынг захавання заканадаўства па ахове працы на прадпрыемствах і ва ўстановах Бярэзінскага раёна.

Рэйдавая група ў складзе галоўнага тэхнічнага інспектара працы Мінскай абласной арганізацыі прафсаюзаў, кіраўніка мабільнай групы Мікалая Коласа, галоўнага тэхнічнага інспектара працы Мінскай абласной арганізацыі прафсаюзаў работнікаў аховы здароўя Сяргея Чурына, тэхнічнага інспектара працы Мінскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай прамысловасці Анатоля Мельнічонка, тэхнічнага інспектара працы Мінскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Алены Рабцавай, тэхнічнага інспектара працы Мінскай абласной арганізацыі прафсаюзаў работнікаў транспарту і камунікацый Мікалая Гіля наведалі прадпрыем-ства па аказанні паслуг “Автотехсервис”, ПМК-182, сельгаспрадпрыемства “Здравушка-агра”, “Бярэзінскую ЖКГ”, Бярэзінскі філіял “Мінаблпаліва”.

Галоўны тэхнічны інспектар працы Мінскай абласной арганізацыі прафсаюзаў, кіраўнік мабільнай групы Мікалай Колас правёў маніторынг на прадпрыемстве “Автотехсервис”

Інспектары звярталі ўвагу на ўсё: ці правільна вядзецца дакументацыя па ахове працы, ці праводзяцца інструктажы, ці створаны адпаведныя санітарна-бытавыя ўмовы для работнікаў, ці забяспечаны сродкамі індывідуальнай аховы (ці працуюць у масках, рэспіратарах, ці ёсць дазатары з антысептычнымі сродкамі для апрацоўкі рук), ці захоўваецца тэмпературны рэжым у памяшканнях і шмат іншага.

Тэхнічны інспектар працы Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Алена Рабцава наведала гасцініцу “Беразіна”

— Галоўная мэта — пракантраляваць, як захоўваецца наймальнікам заканадаўства па ахове працы, — заўважыў Мікалай Колас. – Калі ёсць пытанні, падказаць, навучыць, растлумачыць. Бо кіраўнікі прадпрыемстваў павінны ў першую чаргу клапаціцца аб здароўі сваіх работнікаў, бездакорна выконваць усе нормы па ахове працы.

— На прадпрыемствах, ва ўстановах, арганізацыях раёна пытаннні па ахове працы на першым месцы, — заўважыла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Токан. – У раёне дзейнічаюць мабільныя групы, выязджаюць па графіку, правяраюць выкананне заканадаўства па ахове працы. Праводзім і Дні аховы працы. Па меры магчымасці імкнёмся наладжваць іх з выездам на прадпрыемствы раёна, каб на практыцы паглядзець, як захоўваюцца нормы па ахове працы.

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *