“Робім усё магчымае, каб наш горад квітнеў, быў утульным і прыгожым!”

Упэўнена, начальніка жыллёва-эксплуатацыйнага ўчастка Бярэзінскай ЖКГ Тахіра Маміева ведаюць у Беразіно многія. Ён шмат гадоў працуе ў Бярэзінскай ЖКГ. Заваяваў давер, павагу і калег, і бярэзінцаў. Яго паважаюць за прафесіяналізм, руплівасць і адказнасць.

— Я імкнуся выконваць сваю работу заўсёды на выдатна, — заўважае мужчына. – Работы ў нас хапае, ніколі не сядзім на месцы. А падчас пандэміі спраў яшчэ і дабавілася. Зараз, да прыкладу, па графіку праводзім у пад’ездах рэгулярныя вільготныя ўборкі. А да гэтага яшчэ адзін раз на тыдзень (звычайна па панядзелках) пульверызатарамі, запраўленымі дэзынфіцыруючымі сродкамі, апрацоўваем сцены і падлогу ў шматпавярховых дамах. Складана? Спачатку, калі толькі пачыналі апрацоўваць, было вельмі і вельмі складана. Пакуль навучыліся! А зараз ужо дасканала ведаем спецыфіку работы.

За сваю плённую працу Тахір Маміеў неаднаразова быў адзначаны ўзнагародамі рознага ўзроўню.

— Вядома ж, прыемна, калі нашу працу адзначаюць, — заўважае Тахір. — Але для мяне гэта не самае значнае, куды важней, каб дзякуючы нашай плённай рабоце горад квітнеў, прыгажэў і станавіўся больш утульным.

Юлія Букель.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *