Паважаныя чытачы, падпісацца на родную газету “Бярэзінская панарама” можна з любога месяца. Для гэтага выбірайце найбольш зручны для вас спосаб!
Аформіць падпіску можна:
1. У любым аддзяленні паштовай сувязі, у паштальёнаў.
2. У грамадскага распаўсюджвальніка рэдакцыі (пошта, 2 паверх). Таксама арганізуем выезд у ваш працоўны калектыў, каб без адрыву ад вытворчасці падпісаць жадаючых.
3. Самы бяспечны спосаб — падпіска дома! Звяртацца за даведкамі можна па нумарах тэлефонаў:
6-32-71, 5-52-63.
Наш супрацоўнік даставіць падпісныя квіткі ў зручны для вас час (вядома ж, у сродках індывідуальнай аховы).
4. Праз сэрвіс інтэрнэт-падпіскі на сайце РУП “Белпошта”.
Як гэта зрабіць? Усё проста: спачатку зарэгістрыруйцеся на сайце, а потым зайдзіце ў закладку «Падпіска» і прайдзіце наступныя крокі: каталогі – цікавыя старонкі – аформіць падпіску (выбраць выданні Рэспублікі Беларусь, газета, фізічная асоба, друкаваная версія) – падпіскі – «Бярэзінская панарама».
Далей клікніце «плюсік», дзе запоўніце месяцы падпіскі, свой адрас. Дабаўце ў кошык.
Перайдзіце ў кошык і аформіце падпіску.
Ды і цана на газету, як кажуць, “не кусаецца”:
на месяц – 6,80 руб.,
на квартал – 20,40 руб.,
на паўгоддзе – 40,80 руб.