Са святам 8 сакавіка

Дарагія жанчыны Мінскай вобласці!

Ад усёй душы віншую вас з вашым цудоўным святам – 8 Сакавіка!

Кожны год у гэты дзень мы дорым кветкі самым родным і любімым нашым людзям: матулям, бабулям, жонкам, сёстрам. Віншаванні ад нас атрымліваюць калегі па працы, проста знаёмыя з ліку тых, хто прадстаўляе цудоўную палову грамадства.
Мы зачароўваемся, дарагія жанчыны, вашай прыгажосцю і чуласцю, працавітасцю і аптымізмам. Прырода шчодра адарыла вас здольнасцю выпраменьваць святло і цеплыню.
Вы добра адукаваныя, прадпрымальныя, вас заўсёды вызначаюць цярпенне, высокая адказнасць, уменне дасягаць пастаўленай мэты.
Вашу ролю ў сучасным жыцці немагчыма пераацаніць. Напэўна, ужо не засталося такіх сфер дзейнасці, дзе б вы не зарэкамендавалі сябе з самага лепшага боку. Вельмі вялікі ваш уклад у развіццё культуры і асветы, аховы здароўя і спорту. Вы паспяхова працуеце на вытворчасці, прасоўваеце наперад навуку, несяце нялёгкую службу ў арміі і міліцыі, шырока прадстаўлены ў органах заканадаўчай і выканаўчай улады.
Асабліва каштоўнае тое, што вам, мілыя жанчыны, удаецца спалучаць усё гэта з самай галоўнай місіяй – нараджэннем і выхаваннем дзяцей.
Хочацца пажадаць вам дабра і радасці, каб у вашых сем’ях нязменна панавала атмасфера кахання і дабрабыту.
Няхай у вас на сэрцы заўсёды будзе вясна!
Са святам!

Аляксандр ТУРЧЫН,
старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *