Са святам 8 Сакавiка!

Дарагія жанчыны Бярэзіншчыны!

Сардэчна віншуем вас з цудоўным святам – 8 Сакавіка.

Гэта свята — выдатная магчымасць выказаць словы ўдзячнасці і павагі нашым жанчынам. Высокі адукацыйны ўзровень, адказнасць, прафесіяналізм і ўраўнаважанасць дапамагаюць жанчынам быць незаменнымі работнікамі ва ўсіх сферах народнай гаспадаркі. Сучаснай жанчыне многае па сілах. Прадстаўніцы прыгожай паловы ўмела сумяшчаюць шматлікія службовыя, грамадскія нагрузкі з высокім званнем маці і захавальніцы хатняга ачага. Самая нязломная моц жанчын — пяшчота, вернасць, чуласць і аптымізм. Немагчыма пераацаніць ролю матчынай місіі ў будучыні краіны, у захаванні маральных асноў грамадства.
Шчыра жадаем вам, паважаныя жанчыны, любові і цярпення, моцнага здароўя і даўгалецця, радасці і выканання жаданняў, поспехаў у працоўнай дзейнасці.
Няхай 8 Сакавіка прынясе вам адчуванне шчасця і выдатны настрой, а лепшымі падарункамі будуць каханне, падзяка і пяшчота блізкіх людзей.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Ігар ЛАЎРЫНЕНКА,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *