Сцяжынкамі матулі

Менавіта імі, сцяжынкамі матулі, крочыць па жыцці трактарыст-машыніст ААТ “Уша” Аляксандр Матусевіч. Ды і работа ў іх падобная, звязана з жывёлагадоўляй. Маці, Інэса Мікалаеўна, з’яўляецца загадчыцай МТФ “Машчаніца” гэтай жа гаспадаркі. А Аляксандр, які працуе на юркім трактары МТЗ-82, якраз і абслугоўвае машчаніцкую і ўшанскую фермы, куды дастаўляе кармы. Ад яго руплівасці і кемлівасці ў многім залежыць паўната малочных рэк сельгаспрад-прыемства, бо як кароўку накорміш, так яна і падоіцца. І збояў у рацыёне кармлення быць не павінна, бо гэта адразу адаб’ецца на вытворчых паказчыках.
Акрамя сваёй асноўнай дзейнасці, Аляксандр спраўляецца пры неабходнасці папрацаваць і на корманарыхтоўчым камбайне, ды і пагрузчык “Амкадор” яму таксама падуладны.
А. Матусевіч не толькі надзейны памочнік сваёй матулі і прадаўжальнік яе спраў. Сваім прыкладам ён даказвае, што і ў сельскай мясцовасці можна знайсці маладому чалавеку годную справу па душы, з натхненнем працаваць там, дзе нарадзіўся, і славіць свой родны куточак штодзённымі справамі і здзяйненнямі.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *