Сертыфікатам супраць каранавіруса

У Бярэзінскай ЦРБ можна атрымаць сертыфікат аб праходжанні вакцынацыі. Для гэтага неабходна звяртацца ў 309 кабінет паліклінікі.

Па-першае

Сертыфікат выдаецца па жаданні на платнай аснове – кошт 4.35 рублёў.

Першай у раёне яго атрымала галоўны ўрач райбальніцы Крысціна Крук.

Першай у раёне сертыфікат аб вакцынацыі атрымала галоўны ўрач райбальніцы Крысціна Крук

– Дакумент спатрэбіцца тым, хто плануе выязджаць за мяжу, – заўважае доктар. – Тут пазначана назва арганізацыі аховы здароўя, дата нараджэння ўладальніка сертыфіката, назва вакцыны. Сертыфікат запаўняецца на рускай і англійскай мовах.
Дарэчы, Крысціна Крук была першай і сярод тых, хто прайшоў вакцынацыю супраць каранавіруснай інфекцыі.

– Прышчапілася яшчэ ў пачатку сакавіка, праз 21 дзень – прайшла другі этап вакцынацыі. Ніякіх пабочных эфектаў не праявілася. Нават месца ўколу не балела! – заўважыла К. Крук.

Абавязкова

– У райбальніцы працягваецца масавая бясплатная вакцынацыя расійскай вакцынай “Гам-КОВИД-Вак” супраць “кароны”. Ужо зрабілі прышчэпку больш за 1000 бярэзінцаў розных узростаў. E большасці – пабочкі не назіраецца. Калі вы яшчэ разважаеце, то ўспомніце: вакцынацыя – найбольш дзейсны сродак у барацьбе з хваробай. Таксама нагадаю, што пасля вакцынацыі можна за-пісацца на планавую шпіталізацыю ў райбальніцу.

Масачны рэжым

– Нават калі вы прайшлі вакцынацыю супраць каранавіруснай інфекцыі – неабходна захоўваць усе нормы прафілактыкі захворвання. Насіць сродкі аховы органаў дыхання, прытрымлівацца сацыяльнага дыстанцыянавання, дасканала мыць рукі і апрацоўваць іх антысептычнымі сродкамі, – дадала Крысціна. – Толькі разам, агульнымі намаганнямі мы зможам перамагчы пандэмію.

Падрабязную інфармацыю па вакцынацыі можна атрымаць у загадчыка паліклінікі райбальніцы па тэлефоне 69626, у эпідэміёлагаў – 65594.

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *